Торт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Торт (ад італ.: torta, раней ад лац.: tōrta, круглы хлеб) — дэсерт, разнавіднасць пірага, які складаецца з аднаго або некалькіх каржоў, прамочаных крэмам або джэмам. Зверху торт звычайна ўпрыгожваецца крэмам, глазурай і/або фруктамі.
Існуюць таксама несалодкія разнавіднасці тартоў (напрыклад, пячоначны торт), пры гэтым назва «торт» указвае хутчэй на афармленне стравы: укладванне інгрэдыентаў слаямі з магчымым наступным упрыгожваннем верхняга слоя. У прыкладзе з пячоначным тортам: падсмажаныя ляпёшкі з пячоначнага фаршу з праслойкай з маянэзу, упрыгожаныя зверху зелянінай.