Бастунскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Басту́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бастуны.
Бастунскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Воранаўскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бастуны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 446 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Тракельскі сельсавет у складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Тракелі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 3 красавіка 1959 года сельсавет перададзены Воранаўскаму раёну, у склад сельсавета з Бердаўскага сельсавета Лідскага раёна перададзены населеныя пункты Кадаўбы, Левашы, Меляшы, Пашкі, Сліжы, Сугайлы, Такары і Цвермы, да сельсавета далучана частка скасаванага Гервянікаўскага сельсавета Лідскага раёна[1]. 11 студзеня 1966 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пажыжмаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Абрамаўшчызна, Вайцяшуны, Дайноўка, Лаўцуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчызна, Мікянцы, Поліпніца), у склад новаўтворанага Дварышчанскага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Бянейкі, Гервянікі, Гімбуты, Гурыны, Дворышча, Крыніцы, Левашы, Лясныя Дворышчы, Марысева, Мар’янова, Меляшы, Мігуны, Мяйлуны, Мяргенцы, Пашкі, Пашунцы, Сангайлы, Сліжы, Суцькі, Такары, Уладзіславова, Цвермы, Эйтуны, Юравічы і Ячанцы)[2]. 11 лютага 1972 года ў склад Пераганцаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Вайцяшуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчызна і Поліпніца, вёска Дайноўка перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Воранаўскаму пассавету[3]. 19 красавіка 1973 года ў склад сельсавета з Пагародненскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балотнікі, Бальсі, Бастуны, Вяканцы, Занюны, Лапацішкі, Рачкуны, Сакалы і Цёмны Дол, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бастуны, а сельсавет перайменаваны ў Бастунскі сельсавет[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бастунскага сельсавета 21 населены пункт[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1446 чалавек[6], з іх 80,0 % — палякі, 15,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія[7].