Трэмар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэ́мар (лац.: tremor — дрыжанне) — хуткія, рытмічныя, з частатой каля 10 Гц, рухі канечнасцей або тулава, выкліканыя мышачнымі скарачэннямі і звязаныя з часовай затрымкай карэктуючай аферэнтнай імпульсацыі, праз што рэалізацыя руху і захаванне позы адбываецца за кошт пастаяннай падладкі рухаў да нейкага сярэдняга значэння. Падчас стомы і моцных эмоцый, а таксама пры паталогіі нервовай сістэмы трэмар істотна ўзмацняецца. У прыватнасці, паталагічны трэмар (трэмар спакою) назіраецца пры хваробе Паркінсона.
Хуткія факты Трэмар, МКХ-10 ...
Трэмар | |
---|---|
МКХ-10 | R25.125.1 |
МКХ-9 | 781.0781.0 |
МКБ-9-КМ | 781.0 |
DiseasesDB | 27742 |
MedlinePlus | 003192 |
MeSH | D014202 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Трэмарам часам называюць фіксацыйныя рухі вачэй, якія маюць высокую частату і малую амплітуду.