Тэорыя функцый (музыка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэорыя функцый, таксама функцыянальная тэорыя (ням.: Funktionstheorie) у тэорыі музыкі — вучэнне аб спецыфічных значэннях акордаў у класіка-рамантычнай танальнасці. Распрацавана і ўкаранёна ў працах нямецкага музыкаведа Гуга Рымана (упершыню ў яго кнізе «Спрошчаная гармонія», апублікаванай у 1893 годзе).