Узброеныя сілы Поўдня Расіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узброеныя сілы Поўдня Расіі[1] (УСПР) — аператыўна-стратэгічнае з'яднанне белых войскаў Поўдня Расіі у 1919—1920 гадах у ходзе Грамадзянскай вайны. Утвораныя 8 студзеня 1919 гады ў выніку з'яднання Добраахвотніцкай арміі і армій Усевялікага Войска Данскога для супольнага змагання супраць бальшавікоў.
Хуткія факты Узброеныя сілы Поўдня Расіі, Гады існавання ...
Узброеныя сілы Поўдня Расіі | |
---|---|
Гады існавання |
8 студзеня 1919 года — 11 мая 1920 года, потым пераназваны ў Рускую армію Урангеля |
Краіна | Поўдзень Расіі |
Уваходзіць у | Руская армія |
Тып |
сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя сілы, ваенна-марскі флот |
Складаецца з | Добраахвотніцкую, Данскую, Каўказскую і інш. арміі |
Функцыя | аднаўленне законнасці і парадку ў Расіі |
Колькасць |
160 000 (ліпень 1919 года) 270 000 (кастрычнік 1919 года) |
Дыслакацыя | Поўдзень Расіі |
Мянушка | дзянікінцы |
Дэвіз | За Вялікую, Адзіную і Непадзельную Расію |
Колеры | бела-сіне-чырвоны |
Марш | Ішлі драздоўцы цвёрдым крокам |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Расіі |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
А. І. Дзянікін (да 04.04.20) |
Закрыць
Максімальнай колькасці УСПР дасягнулі ў кастрычніку 1919 года — 270 тыс. чалавек, 600 гармат, 38 танкаў, 72 самалёты, каля 120 караблёў[2] (паводле іншых дадзеных, каля 160 тыс. чалавек у ліпені 1919 года)[3].
Са студзеня па снежань 1919 года Стаўка Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Поўдня Расіі генерала А. І. Дзянікіна знаходзілася ў Таганрогу.