Аксіёмы Пеана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аксіёмы Пеана — сістэма аксіём, якія вызначаюць рад натуральных лікаў.
Аксіёмы Пеана дазволілі фармалізаваць арыфметыку. Пасля ўвядзення аксіём сталі магчымы доказы асноўных уласцівасцей натуральных і цэлых лікаў, а таксама выкарыстанне цэлых лікаў для пабудовы рацыянальных і рэчаісных лікаў.