Хобіты
Міжзем'е / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хобіты (англ.: Hobbits) — чалавекападобная раса ў легендарыуме Толкіна, якая насяляе землі Серадзем’я. Упершыню з’яўляюцца ў рамане «Хобіт», дзе галоўным героем стаў Більба Торбінс. Ва «Уладары Пярсцёнкаў» хобіты адыгрываюць яшчэ больш значную ролю, а ў «Сільмарыліяне» і «Няскончаных казаннях» згадваюцца эпізадычна.
Хобіты | |
---|---|
англ.: Hobbit | |
Родная мова | заходняя мова |
Краіна | |
Вытворная праца | паўрослік[d] |
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Прадстаўлена ў працы | Хобіт, або Туды і назад |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Родны свет | Арда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пры складанні Дадатку да Оксфардскага слоўніка англійскай мовы да Толкіна звярнуліся па дапамогу ў напісанні слоўнікавага артыкула. Пісьменнік прапанаваў вызначэнне, паводле якога хобіт — «прадстаўнік выдуманага народа, невысокай чалавекападобнай расы; слова „хобіт“ (якое азначае „той, хто жыве ў нары“) было іхняй саманазвай; іншыя ж называлі іх „паўрослікамі“, паколькі рост іх складаў палову звычайнага чалавечага»[1].
Паводле самога аўтара, хобіты — «сваякі» людзей Серадзем’я: «Зусім відавочна, не зважаючы на пазнейшае адчужэнне, што хобіты — нашы родзічы: яны шмат бліжэйшыя да нас, чым эльфы і нават гномы. Яны спрадвеку гаварылі на мовах людзей — што праўда, на свой капыл—і падабалі ды ненавідзелі, лічы, тое самае, што і людзі. Цяпер, аднак, ужо і не скажаш, як дакладна мы звязаныя.»[2].