Цукар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цу́кар — крышталічны харчовы прадукт салодкага смаку. Мае ў сабе цукрозы 99,75 — 99,9 %, мінеральных элементаў 0,03 %. Энергетычная каштоўнасць 100 г каля 400 ккал. Атрымліваюць з цукраносных культур, у Беларусі пераважна з цукровых буракоў (маюць 17 — 20 % цукрозы).