Экспедыцыя «Німрада»
Першая з трох самастойных антарктычных экспедыцый Эрнэста Шэклтана / From Wikipedia, the free encyclopedia
Экспеды́цыя «Ні́мрада» (англ.: Nimrod Expedition), Брыта́нская антаркты́чная экспеды́цыя 1907—1909 гадо́ў (англ.: The British Antarctic Expedition 1907–09) або Пе́ршая экспеды́цыя Шэ́клтана (англ.: First Shackleton Expedition) — першая з трох самастойных экспедыцый Эрнэста Шэклтана. Мэтай экспедыцыі было дасягненне геаграфічнага Паўднёвага полюса, аднак Шэклтан быў вымушаны павярнуць, не дайшоўшы да мэты ўсяго 180 км з-за няправільна разлічанай тактыкі паходу і агульнага знясілення членаў полюснай групы. Экспедыцыя праходзіла ва ўмовах палітычнага ціску з боку былога начальніка Шэклтана — Роберта Скота. Аднак менавіта Скот 17 студзеня 1912 года першым з англічан дасягнуў Паўднёвага полюса. Нягледзячы на тое, што галоўная мэта не была дасягнутая, экспедыцыя на «Німрадзе» даставіла шырокую навуковую інфармацыю аб Антарктычным мацерыку. Шэклтан і яго спадарожнікі ўпершыню перасяклі Трансантарктычныя горы і дасягнулі цэнтра Паўднёвапалярнага плато. Сярод іншага, яны адкрылі ледавік Бірдмара. Паўночная партыя экспедыцыі ўпершыню дасягнула Паўднёвага магнітнага полюса. Было здзейснена першае ўзыходжанне на вулкан Эрэбус. У экспедыцыі ўдзельнічалі славутыя ў будучыні брытанскія і аўстралійскія палярнікі, у тым ліку Дуглас Моўсан і Рэйманд Прыстлі.
Брытанская антарктычная экспедыцыя | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Экспедыцыйнае судна — баркенціна «Німрад» | |||||||||||
| |||||||||||
Склад | |||||||||||
15 чалавек зімовачнай партыі, 46 чалавек суднавой каманды | |||||||||||
Дасягненні | |||||||||||
| |||||||||||
Адкрыцці | |||||||||||
| |||||||||||
Страты | |||||||||||
Малодшы афіцэр Энеас Макінтош пашкодзіў вока і быў вымушаны эвакуявацца |