Лазар Маркавіч Лісіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лазар Маркавіч (Мордухавіч) Лісіцкі (10 (22) лістапада 1890 г., с. Пачынок, Смаленская губерня (цяпер Смаленская вобласць) — 30 снежня 1941 г., Масква) — савецкі мастак і архітэктар, таксама шырока вядомы як «Эль Лісіцкі».
Лазар Маркавіч Лісіцкі | |
---|---|
руск.: Ла́зарь Ма́ркович Лиси́цкий | |
| |
Імя пры нараджэнні | Лазар Мордухавіч Лісіцкі |
Дата нараджэння | 10 (22) лістапада 1890(1890-11-22) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 1941(1941-12-30) (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Sophie Lissitzky-Küppers[d][2] |
Дзеці | Jen Lissitzky[d] |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар, графічны дызайнер, фатограф, тыпограф, настаўнік, дызайнер, кнігадрукар, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | авангард |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | канструктывізм і супрэматызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эль Лісіцкі адзін з выдатных прадстаўнікоў рускага і яўрэйскага авангарда. Сумесна з Казімірам Малевічам распрацоўваў асновы супрэматызму.
У 1918 годзе ў Кіеве Лісіцкі стаў адным з заснавальнікаў «Култур-лігэ» (ідыш: ліга культуры) — авангарднага мастацкага і літаратурнага аб’яднання, якія ставілі сваёй мэтай стварэнне новага яўрэйскага нацыянальнага мастацтва. У 1919 годзе па запрашэнні Марка Шагала пераехаў у Віцебск, дзе выкладаў у Народным мастацкім вучылішчы (1919—1920).
У 1917—1919 гадах Лісіцкі прысвяціў сябе ілюстрацыі твораў сучаснай яўрэйскай літаратуры і ў асаблівасці дзіцячай паэзіі на мове ідыш, стаўшы адным з заснавальнікаў авангарднага стылю ў яўрэйскай кніжнай ілюстрацыі. У адрозненне ад схільнага да традыцыйнага яўрэйскага мастацтва Шагала, з 1920 года Лісіцкі пад уплывам Малевіча звярнуўся да супрэматызму.