Ля-Каруньня
гішпанскі горад / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ля-Кару́ньня ці А-Кару́ньня (па-галісійску: A Coruña [a koˈɾuɲa], па-гішпанску: La Coruña [la koˈɾuɲa]) — горад і муніцыпалітэт у Гішпаніі. Адносіцца да аўтаномнай супольнасьці Галісія і зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі. Горад зьяўляецца важным гістарычным портам, знаходзіцца на той частцы ўзьбярэжжа паўночнага захаду Пірэнэйскага паўвострава, якую называюць Рыяс Альтас. Цэнтар гораду ляжыць на паўвостраве, аб’яднаным з мацерыком вузкім перашыйкам, такім чынам, існуюць два ўзьбярэжжы: порт (у бок вусьця рыяса Ля-Каруньня) і частка ў бок адкрытага мора — раён Энсэнада-дэль-Арсан (па-гішпанску: Ensenada del Orzán), які пашыраецца асноўнымі гарадзкімі пляжамі (Рыясор і Арсан).
Ля-Каруньня | |||||
гішп. La Coruña | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Галісія | ||||
Правінцыя: | Ля-Каруньня | ||||
Кіраўнік: | Інес Рэй Гарсія[d] | ||||
Плошча: | 37,83 км² | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 246 056 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 6504,26 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +34 981 | ||||
Паштовыя індэксы: | 15001—15011 | ||||
Нумарны знак: | C | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°22′0″ пн. ш. 8°23′0″ з. д. | ||||
Ля-Каруньня | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.coruna.es/ |
Насельніцтва муніцыпалітэту Ля-Каруньня складала на 2009 год 246 056 жыхароў[1], ён другі ў Галісіі па гэтым паказчыку пасьля Віга. Тым ня менш, горад з 221 988 жыхарамі, зьяўляецца самай густанаселенай гарадзкой мясцовасьцю ў Галісіі[2][3].
Вакол гораду раскінулася аднайменная гарадзкая мэтраполія, якая разам з суседнімі муніцыпалітэтамі і горадам Фэроль, зьяўляецца канурбацыяй, што аб’ядноўвае больш паловы агульнай колькасьці насельніцтва правінцыі. Бягучы дэфіцыт зямлі пад забудову вельмі павысіў кошт муніцыпальных земляў, што прымушае горад расьці вэртыкальна. Шчыльнасьць насельніцтва муніцыпалітэта адна з самых высокіх у Гішпаніі (6680 чал/км²), ягоная плошча — 36,83 км²[4]. Большая частка вобласьці, аддадзенай прамысловай дзейнасьці, знаходзіцца ў сумежным муніцыпалітэце Артэйха, адным з найбольш прамыслова разьвітых у Галісіі. Такім чынам, у цэнтры засяроджана ў асноўным сфэра паслуг. Другасны сэктар зьвязаны ў асноўным з портам і нафтаперапрацоўчым заводам.
У горадзе знаходзяцца Вышэйшы суд Галісіі, прадстаўніцтва ўраду гэтай аўтаномнай супольнасьці і штаб-кватэра Каралеўскай акадэміі Галісіі[5] з моманту ейнага заснаваньня. Таксама горад быў сталіцай VIII вайсковай акругі, якая цяпер не існуе, але тут дагэтуль знаходзіцца штаб-кватэра Генэральных сілаў апэратыўнай лягістыкі[6].
Клімат у горадзе марскі зь мяккімі тэмпэратурамі на працягу ўсяго году.