Аляксандар Лукашэнка
дзяржаўны дзяяч Беларусі, які стаў першым прэзыдэнтам краіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Рыго́равіч Лукашэ́нка (нар. 30 жніўня 1954 году, Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі, які стаў першым прэзыдэнтам краіны ў 1994 годзе.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка лац. Alaksandar Łukašenka | |
Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь (статус аспрэчваўся ў 2020 годзе) | |
---|---|
20 ліпеня 1994 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: |
Вячаслаў Кебіч Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг Уладзімер Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясьніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня | |
4 сакавіка 1990 — 20 ліпеня 1994 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 жніўня 1954(1954-08-30) (69 гадоў) Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Партыя: | КПСС (1979—1991) |
Сужэнец: | жонка Галіна Лукашэнка (з 1975 году) |
Дзеці: | Віктар, Дзьмітры, Мікалай |
Бацька: | Рыгор |
Маці: | Кацярына Трафімаўна Лукашэнка (1924—2015) |
Адукацыя: | Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1975), Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1985) |
Узнагароды: | Міжнародная прэмія імя Шолахава (1997)[1] |
На пасадзе прызыдэнта стаў прарасейскім[2] аўтарытарным кіраўніком Беларусі, які ўтрымлівае ўладу шляхам фальсыфікацыі выбараў[3] і тэрору беларусаў[4] пры фінансавай[5], вайсковай[6] і інфармацыйнай[7] падтрымцы Расеі[8].
Пасьля інаўгурацыі 2020 году ягоны статус прэзыдэнта Беларусі стаў аспрэчвацца[9]. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Беларусі, старшыня Савету бясьпекі[10]. Фактычна займае пасаду прэзыдэнта краіны (з 1994 году) больш за ўсіх астатніх кіраўнікоў Эўропы (апроч манархаў). Да сваёй кар’еры ў якасьці палітыка працаваў дырэктарам саўгасу і быў палітруком у савецкім войску[11].
У сярэдзіне 90-х гадоў ХХ ст. усталяваў у краіне аўтарытарны рэжым[12][13][14], які выявіўся забойствамі і масавымі катаваньнямі беларусаў у час здушэньньня масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[15]. 17 красавіка 2021 году ФСБ Расеі заявіла, што дапамагло прадухіліць зрынаньне рэжыму Лукашэнкі «паводле адпрацаванага сцэнару „каляровых рэвалюцыяў“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў»[16]. 21 красавіка кіраўнік Расеі Ўладзімер Пуцін згадаў пра Беларусь у кантэксьце нібыта прадухіленай з удзелам ФСБ спробы зрынаньня рэжыму Лукашэнкі як пра кантраляваную Расеяй тэрыторыю, на якой Расея будзе вызначаць, што ёсьць дзяржаўным пераваротам, а што — не[17].