Канстытуцыя Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстыту́цыя Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы закон Беларусі, які набыў моц у сакавіку 1994 году.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь | |
Заканадаўчы орган | |
---|---|
Прыняцьце | Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 (30 гадоў таму) |
Галасаваньне ніжняй палаты | 236 — за, 6 — супраць, 8 — устрымаліся[1] |
Падпісаньне | старшынёй Вярхоўнага Савету 15 сакавіка 1994 (30 гадоў таму) |
Уступ у сілу | 30 сакавіка 1994 (30 гадоў таму) |
Першая публікацыя | 30 сакавіка 1994 (30 гадоў таму) Газэта «Зьвязда»[2] |
Дзейная рэдакцыя | 17 лістапада 2004 (19 гадоў таму)[3] |
Поўны тэкст у Вікікрыніцах? . |
Замацавала прынцып вяршэнства права. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасьці зь ёю актаў заканадаўства. Паводле Канстытуцыі 1994 году, забесьпячэньне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсьць найвышэйшай мэтай дзяржавы. Канстытуцыя ўсталёўвае адказнасьць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэньне ўмоваў для свабоднага і годнага разьвіцьця асобы, а таксама адказнасьць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананьне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй. Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэньне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Асноўным Законам гарантуецца таксама бясплатная агульная сярэдняя, прафэсійна-тэхнічная адукацыя. Сярэдняя спэцыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасьці са здольнасьцямі кожнага. Грамадзяне маюць права на сацыяльнае забесьпячэньне ў старэчым узросьце, у выпадку хваробы, інваліднасьці і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Канстытуцыя замацоўвае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыцьцяўленьня і абароны правоў і свабодаў.