Сацыялістычная Рэспубліка Босьнія і Герцагавіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Бо́сьнія і Герцаґаві́на (па-сэрбскахарвацку: Socijalistička Republika Bosna i Hercegovina / Социјалистичка Република Босна и Херцеговина) — адна з 6 сацыялістычных рэспублік, што ўтваралі СФРЮ. Цяпер — Босьнія і Герцагавіна, заснаваная ў 1946 годзе як Народная Рэспубліка Босьнія і Герцаґавіна. Была пераназваная ў Сацыялістычную Рэспубліку Босьнію й Герцаґавіну, разам зь іншымі югаслаўскімі рэспублікамі па канстытуцыі 1963 року. Стала незалежнаю ў красавіку 1992 року, зьмяніўшы назву на Рэспубліку Босьнія й Герцаґавіна. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці на тэрыторыі СР Босьніі й Герцаґавіны была створаная Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна (18 лістапада 1991 року) і Сэрбская Рэспубліка Босьнія й Герцаґавіна (9 студзеня 1992 року). Нацыянальны сход Рэспублікі Сэрбскай Босьніі й Герцаґавіны ў красавіку 1992 року абвясьціў незалежнасьць ад Босьніі й Герцаґавіны і жаданьне застацца ў складзе Югаславіі. Пасьля вайны ў гэтым рэґіёне ўвайшлі ў сілу Дэйтонскія пагадненьні (канец року). У выніку гэтых пагадненьняў Босьнія й Герцаґавіна складаецца з трох утварэньняў: Фэдэрацыі Босьніі й Герцаґавіны, Рэспублікі Сэрбскае й акругі Брчко.
Сацыялістычная Рэспубліка Босьнія і Герцаґавіна Socijalistička Republika Bosna i Hercegovina / Социјалистичка Република Босна и Херцеговина | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Jedna si jedina[lower-alpha 1]» | |||||
Афіцыйная мова | сэрбскахарвацкая | ||||
Сталіца | Сараева | ||||
Форма кіраваньня Старшыня Прэзыдыюму |
сацыялістычная рэспубліка Воіслаў Кэцманавіч (першы; 1945—1953) Алія Ізэтбегавіч (апошні; 1990—1992) | ||||
Гісторыя • Створаная • Абвяшчэньне незалежнасьці |
31 студзеня 1946 5 красавіка 1992 | ||||
Плошча • агульная |
51 129 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае • шчыльнасьць |
4 377 053 85,6/км² | ||||
Валюта | югаслаўскі дынар |
СР Босьнія й Герцаґавіна была сярод сярэднеразьвітых рэспублік Югаславіі. Па эканамічных паказчыках разьвіцьця за ёй ішлі СР Чарнагорыя й СР Македонія. Гэта была трэцяя па плошчы рэспубліка Югаславіі пасьля СР Сэрбіі й СР Харватыі. Сталіца — места Сараева.
Дзяржаваўтвараючым народам былі басьнійцы-мусульмане (афіцыяльна з 1971 року, які быў узаконены канстытуцыяю СФРЮ ў 1974 годзе), сёньня існуе тры дзяржаваўтваральныя народы — басьнійцы, сэрбы й харваты.