Янка Купала
клясык беларускай літаратуры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́нка Купа́ла (сапр. — Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч; 7 ліпеня [ст. ст. 25 чэрвеня] 1882; в. Вязынка, цяпер Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускае літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, заснавальнік (разам зь Якубам Коласам) новае беларускае літаратуры і беларускае літаратурнае мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі і АН Украіны (1929). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца».
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Янка Купала (неадназначнасьць).
Янка Купала лац. Janka Kupała | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Іван Дамінікавіч Луцэвіч |
Псэўданімы | Адзін з «парнасьнікаў»; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнік; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска; Янук Купала; К.; І.К.; Я.К.; К-а; Л.; І.Л.; Л.І. |
Нарадзіўся | 7 ліпеня 1882(1882-07-07)[1] |
Памёр | 28 чэрвеня 1942(1942-06-28)[2][1] (59 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Луцэвічы |
Бацькі | Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч Бянігна Іванаўна Валасевіч |
Жонка | Уладзіслава Францаўна Станкевіч |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, драматург, публіцыст |
Гады творчасьці | 1903—1942 |
Жанр | паэзія, драматургія |
Мовы | беларуская, польская |
Дэбют | «Modlitwa» // часопіс «Ziarno», №13, 1903[3] |
Значныя творы | паэма «Адвечная песьня» (1908), камэдыя «Паўлінка» (1912), драма «Раскіданае гняздо» (1913) |
Прэміі | Народны паэт БССР (1925) Сталінская прэмія (1941) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
Творчасьць Купалы прызнаецца за летапіс жыцьця беларускага народу, адбітак яго нацыянальнага характару і сьветаразуменьня[4]. У сваіх сатырычных камэдыях «Паўлінка» (1912) і «Тутэйшыя» (1922), драмы «Раскіданае гняздо» (1913) выявіў духоўную прыгажосьць і маральныя заганы розных сацыяльных супольнасьцяў беларускага грамадзтва, складаны гістарычны лёс народу і самабытнасьць беларускае культуры. У раньняй паэзіі, блізкай да фальклёру сваёй вобразнасьцю, адлюстраваў цяжкую долю беларускага народу, адметныя рысы яго гістарычнага шляху і характару, сьветаўспрыманьня (зборнікі вершаў «Гусьляр», 1910; «Шляхам жыцьця», 1913; паэмы «Адвечная песьня», 1908; «Сон на кургане», 1910; «Магіла льва», 1913) і іншыя[5].
З 1944 году дзейнічае Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы. У гонар паэта ў 1957 годзе была заснаваная Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы. З 1995 году сыстэматычна праводзяцца штогадовыя Купалаўскія чытаньні — прафэсійны форум для абмеркаваньня навуковых дасягненьняў і праблемаў купалазнаўства. У 1996 годзе быў створаны Міжнародны фонд Янкі Купалы. Імем паэта названы Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, парк у Менску і станцыя менскага мэтрапалітэну.