Летнія Алімпійскія гульні 2024
From Wikipedia, the free encyclopedia
Летнія Алімпійскія гульні (англ.: 2024 Summer Olympics, фр.: Jeux olympiques d'été de 2024, афіцыйная назва XXXIII Летнія Алімпійскія гульні) — 33-я па ліку летнія Алімпійскія гульні, якія плануецца правесці ў сярэдзіне 2024 года. Прыём афіцыйных заявак пачаўся 15 студзеня 2015 года і быў скончаны 15 верасня 2015 года. 13 верасня 2017 года МАК на сваёй 131-й сесіі ў Ліме афіцыйна абвясціў сталіцу Алімпійскіх гульняў — Парыж[1]. Цэнтрамі правядзення алімпійскіх спаборніцтваў сталі таксама іншыя гарады і мясцовасці Францыі, спаборніцтвы па сёрфінгу прымае размешчаны ў процілеглым паўшар'і Зямлі востраў Таіці.
Гэты артыкул ці раздзел асвятляе будучую спартыўную падзею. |
XXXIII Летнія Алімпійскія гульні | |
---|---|
Горад-арганізатар | Парыж, Францыя |
Цырымонія адкрыцця |
26 ліпеня 2024 Да адкрыцця засталося 70 дзён. |
Цырымонія закрыцця |
11 жніўня 2024 Да закрыцця засталося 86 дзён. |
Стадыён | Стад дэ Франс |
Сайт |
paris2024.org (фр.) (англ.) olympics.com/en/o… (англ.) |
← 2020 2028 → | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алімпійскі агонь быў запалены 16 красавіка 2024 года ў грэчаскай Алімпіі. 9 мая французскі паруснік «Белем[fr]» даставіў яго ў Марсель. Маршрут эстафеты алімпійскага агню па Францыі праходзіць па 400 гарадах цягам 69 дзён[2].