Манхэтэнскі праект
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Праект Манхэтэн» (англ.: Manhattan Project) — кодавая назва праграмы ЗША па распрацоўцы ядзернай зброі, ажыццяўленне якой пачалося 17 верасня 1943 года. Перад гэтым даследаванні вяліся ва «Уранавым Камітэце» (S-1 Uranium Committee, з 1939 года). У праекце прымалі ўдзел навукоўцы з ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Канады.
У рамках праекта былі створаны тры атамныя бомбы: плутоніевая «Штучка» (Gadget) (падарваная пры першым ядзерным выпрабаванні), уранавы «Малыш» (Little Boy) (скінута на Хірасіму 6 жніўня 1945 года) і плутоніевы «Таўстун» (Fat Man) (скінута на Нагасакі 9 жніўня 1945 года).
Кіравалі праектам амерыканскі фізік Роберт Опенгеймер і генерал Леслі Гроўс.
Для таго, каб схаваць прызначэнне зноў створанай структуры, у складзе ваенна-інжынерных войскаў арміі ЗША была сфармавана Манхэтэнская інжынерная акруга (Manhattan Engineering District), а Гроўс (на той момант палкоўнік) быў узведзены ў брыгадныя генералы і прызначаны камандуючым гэтай акругай, ад імя якой і ўвесь праект атрымаў сваю назву.