Партрэт Сярэдневякоўя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Партрэт Сярэдневякоўя, партрэтнае мастацтва Сярэдніх вякоў — пэўная стадыя ў гісторыі развіцця (руск.) (бел. партрэтнага жанру, якое выявілася ў страце ім рэалістычнасці і праяве большай цікавасці да духоўнасці намаляваных.
У партрэтах раннехрысціянскай эпохі доўга захоўваюцца рэмінісцэнцыі антычнага рэалізму (руск.) (бел.. Пазней — у каралінгскую і раманскую эпоху — канчаткова сціраюцца грані паміж іконай і партрэтным творам. У перыяд сталага Сярэдневякоўя пачынаецца зваротны працэс: у творы готыкі пачынае вяртацца натуралізм, які закладзе асновы развіцця Адраджэння.