Сабор Святога Віта
Рымска-Каталіцкі сабор у Празе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сабо́р Свято́га Ві́та (чэшск.: Katedrála svatého Víta, поўная назва: кафедральны сабор св. Віта, Вацлава і Войцеха, Víta, Václava a Vojtěcha) — гатычны каталіцкі сабор у Пражскім Градзе, кафедра архібіскупа Пражскага.
Хрысціянскі сабор | |
Сабор Святога Віта | |
---|---|
чэшск.: Katedrála svatého Víta | |
| |
50°05′27″ пн. ш. 14°24′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Чэхія |
Горад | Прага |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Пражская епархія |
Благачынне | Q40634529? |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | готыка, неаготыка |
Будаўнік | Маціяс з Араса; Петэр, Вензел і Ёханс Парлеры; Майстар Петрылк і інш. |
Архітэктар | Маціяс з Араса, Петэр Парлер, Ёзэф Кранер, Ёзэф Мокер, Каміл Гілберт. |
Заснавальнік | архібіскуп Эрнэст з Пардубіцэ і Карл IV |
Дата заснавання | 925 |
Будаўніцтва | 1344—1929 гады |
Стан | Дзеючы сабор |
Сайт | katedralapraha.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор лічыцца адной з жамчужын еўрапейскай готыкі, як па тэхнічных характарыстыках, так і па мастацкаму ўзроўню[1], з’яўляецца мастацкай і нацыянальна-гістарычнай святыняй Чэхіі. Сабор Святога Віта істотна паўплываў на развіццё позняга гатычнага стылю, уласцівага для Цэнтральнай Еўропы. Мясцовыя гатычныя стылі Славеніі, паўночнай Харватыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы і паўднёвай Германіі маюць на сабе відавочны ўплыў праекта Петэра Парлера[2].
У прыдзелах сабора пахаваны чэшскія каралі і архібіскупы Прагі, там жа захоўваюцца каранацыйныя рэгаліі сярэдневяковай Чэхіі.
Сабор знаходзіцца ў Пражскім Градзе, і з’яўляецца яго неад’емнай часткай. На працягу многіх гадоў храм з вежай-званіцай заставаўся самым высокім збудаваннем Прагі[3].