The Hobbit (гульня, 2003)
камп’ютарная гульня 2003 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хо́біт: Перадгісто́рыя Уладара́ пярсцё́нкаў» (англ.: The Hobbit: The Prelude to The Lord of the Rings) або «Хобіт» (англ.: The Hobbit) — камп’ютарная гульня 2003 года, распрацаваная кампаніяй «Inevitable Entertainment[en]» для платформаў GameCube, PlayStation 2 і Xbox і кампаніяй «Saffire[en]» для платформы Game Boy Advance. Гульня была выпушчана кампаніяй «Vivendi Universal Games[en]» і яе даччынай кампаніяй «Sierra Entertainment[en]».
The Hobbit | |
---|---|
Распрацоўшчык | Inevitable Entertainment[en] |
Выдаўцы |
Vivendi Universal Games[en] Sierra Entertainment[en] |
Дата выпуску | |
Жанры | платформер[d], прыгодніцкі экшан і квэст |
Стваральнікі | |
Прадзюсар | Джэймі Грыўз |
Геймдызайнер | Чак Люфер |
Сцэнарыст | Брэндан Пол Салінас |
Праграміст | Эндзі Тысен |
Мастак | Майкл Фонг |
Кампазітары | Род Эбернэці[en], Дэйв Адамс, Джэйсан Грэйвс[en] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Game Boy Advance, Xbox, PlayStation 2, Windows і Nintendo GameCube |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіт | CD-ROM[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Гульня адносіцца да жанру платформер[en], а таксама ўключае ў сябе разнастайныя галаваломкі. Паводле сістэмы бою мае падабенства з гульнямі серыі «The Legend of Zelda[en]».
Гульня з’яўляецца ліцэнзіраваннай адаптацыяй рамана «Хобіт, або Туды і назад» Дж. Р. Р. Толкіна і не мае ніякай сувязі з кінатрылогіяй «Уладар пярсцёнкаў» Пітэра Джэксана. На той момант «Vivendi» сумесна з «Tolkien Enterprises» валодала правамі на стварэнне гульнявых адаптацый па легендарыуме Толкіна, а «Electronic Arts» мела правы на гульнявыя адаптацыі па фільмах «New Line Cinema». Гульня трымаецца вельмі блізка да сюжэту рамана, хаця ў ёй і прысутнічаюць другапланавыя персанажы, якіх няма ў арыгінале.
«The Hobbit» атрымаў змяшаныя водгукі крытыкаў, якія хвалілі гульню за вернасць зыходнаму матэрыялу, але адзначалі, што геймплэй неарыгінальны і занадта лёгкі.