Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буйніцкі.
Ігна́т Цярэ́нцьевіч Буйні́цкі (10 (22) жніўня 1861, в. Палівачы Празароцкай воласці, цяпер Глыбоцкі раён — 9 (22) верасня 1917) — беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, удзельнік літаратурнага жыцця.
Хуткія факты Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі, Род дзейнасці ...
Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі | |
---|---|
Род дзейнасці | акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч |
Дата нараджэння | 10 (22) жніўня 1861(1861-08-22) |
Месца нараджэння | фальварак Палівачы, Празароцкая воласць (цяпер Глыбоцкі раён), Дзісенскі павет |
Дата смерці | 9 (22) верасня 1917(1917-09-22) (56 гадоў) |
Месца смерці | Палачаны, Маладзечанскі раён |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Тарквіній (Тарквіній-Тэафіл) Буйніцкі (1824—1896) |
Маці | Клацільда Гласка |
Жонка | 1) Францішка Бжазоўская (1869—1899); 2) Марыя Мацееўна Аношка (1863—1937). |
Дзеці | 4 дачкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Закрыць
Яшчэ пры жыцці яго называлі бацькам беларускага тэатра[1]. Ігнат Буйніцкі ўпершыню вывеў «мужыцкі» танец на сцэну, як выканаўца і пастаноўшчык паказаў невычарпальныя магчымасці і прыгажосць беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр выступаў пераважна ў характарных ролях, умела выяўляў гумар і тонкую іронію. У сваёй музычна-тэатральнай дзейнасці ён працягваў развіваць на больш высокім прафесійным узроўні традыцыі тэатра В. Дуніна-Марцінкевіча[1].