Аперацыя «Вісла»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аперацыя "Вісла" (польск.: Akcja "Wisła"; укр.: Операція "Вісла") - этнічная чыстка, праведзеная ў 1947 г. (пачатак — 29 сакавіка) па рашэнні партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва Савецкага Саюза і Польскай Народнай Рэспублікі. Заключалася ў прымусовай, з выкарыстаннем войскаў, дэпартацыі ўкраінцаў з іх этнічных тэрыторый — Лемкаўшчыны, Надсяння, Падляшша і Холмшчыны - на тэрыторыі заходняй і паўночнай часткі польскай дзяржавы, якія да 1945 г. належалі Германіі, так званыя "Вернутыя землі" (польск.: Ziemie odzyskane), а таксама ў СССР, з мэтай абмежавання падтрымкі ўкраінскага падполля і нацыянальна-вызваленчага руху мясцовым насельніцтвам.