Арменія
краіна ў Каўказскім рэгіёне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арме́нія (арм.: Հայաստան), Рэспу́бліка Арме́нія (арм.: Հայաստանի Հանրապետություն) — краіна на паўднёвым Каўказе. Мяжуе з Турцыяй на захадзе, з Грузіяй на поўначы, з Азербайджанам на ўсходзе, з Іранам і Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікай Азербайджана на поўдні. Арменія кантралюе частку тэрыторыі Азербайджана (эксклавы Кяркі, Бархударлы, Сафулу, Верхняя Аскіпара).
| |||||
Гімн: «Мер Айрэнік» | |||||
Заснавана | IV — II стст. да н.э. | ||||
Дата незалежнасці | 28 мая 1918 года (ад ЗДФР) 21 верасня 1991 года[1] (ад СССР) | ||||
Афіцыйная мова | армянская | ||||
Сталіца | Ерэван | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Ерэван, Гюмры, Ванадзор | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка[2] | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Армен Саркісян Нікол Пашынян | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 138-я ў свеце 29 743 км² 4,71 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2016) • Шчыльнасць | 2.924.800[3] чал. 101,2 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2019) • На душу насельніцтва |
$32,893 млрд.[4] $10,995 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2019) • На душу насельніцтва |
$13,302 млрд. (132-ы) $4,446 | ||||
ІРЧП (2017) | ▲ 0,755[5] (высокі) (83-ы) | ||||
Этнахаронім | армянін, армянка, армяне | ||||
Валюта | армянскі драм | ||||
Інтэрнэт-дамен | .am | ||||
Код ISO (Alpha-2) | AM | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ARM | ||||
Код МАК | ARM | ||||
Тэлефонны код | +374 | ||||
Часавыя паясы | +4[6] |
Арменія — унітарная, шматпартыйная, дэмакратычная дзяржава-нацыя з даўняй гісторыяй і культурнай спадчынай. Сучасная Арменія — парламенцкая (з 2018) рэспубліка, прэзідэнт мае прадстаўнічыя функцыі. Заканадаўчы орган — аднапалатны парламент, выканаўчая ўлада належыць кабінету міністраў на чале з прэм’ер-міністрам.
Уваходзіць у Еўразійскі эканамічны саюз, Савет Еўропы і Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы.