Афрыка
кантынент / From Wikipedia, the free encyclopedia
А́фрыка — другі па велічыні пасля Еўразіі мацярык, частка свету, адзіны кантынент, які знаходзіцца ва ўсіх чатырох паўшар'ях Зямлі. Плошча 29,2 млн. км², з астравамі 30,3 млн км², займае 20,3 % сушы ці 5,9 % ад агульнай паверхні планеты. Крайнія пункты: на поўначы мыс Эль-Аб'яд, на поўдні мыс Ігольны (Агульяс), на захадзе мыс Альмады, на ўсходзе мыс Хафун. Злучана з Азіяй вузкім (112 км) Суэцкім перашыйкам, ад Еўропы аддзяляецца Міжземным морам і Гібралтарскім пралівам. На захадзе абмываецца Атлантычным акіянам, на ўсходзе — Індыйскім акіянам і Чырвоным морам. Берагі пераважна просталінейныя, абразійныя, стромкія, з вузкай палоскай прыбярэжных нізін, у трапічных шыротах месцамі з каралавымі рыфамі.
Хуткія факты Афрыка, Тэрыторыя ...
Афрыка | |
---|---|
Тэрыторыя | 30 221 532 км² |
Насельніцтва | 1 032 532 974 (2011) чал. |
Шчыльнасць | 30,51 чал./км² |
Этнахаронім | афрыканцы, афрыканец, афрыканка |
Уключае | 55[1] дзяржаў |
Залежныя дзяржавы | |
Мовы | гл. Мовы Афрыкі |
Часавыя паясы | UTC-1 да UTC+4 |
Найбуйнейшыя гарады | Спіс гарадоў-мільянераў Афрыкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Афрыка (значэнні).