Ватыканская апостальская бібліятэка
Бібліятэка ў Ватыкане, якая мае найбагацейшы збор рукапісаў Сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ватыка́нская апо́стальская бібліятэ́ка (лац.: Bibliotheca Apostolica Vaticana) — бібліятэка ў Ватыкане, якая мае найбагацейшы збор рукапісаў Сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння. Бібліятэка, заснаваная ў XV стагоддзі Папам Мікалаем V, увесь час папаўняецца, і ў наш час яе фонды налічваюць каля 1 600 000 друкарскіх кніг, 150 000 манускрыптаў, 8 300 інкунабул, больш 100 000 гравюр і геаграфічных карт, 300 000 манет і медаляў[5][6]. Да бібліятэкі адносіцца Ватыканская школа бібліятэкараў і лабараторыя па рэстаўрацыі і аднаўленню важных манускрыптаў (факсіміле).
Хуткія факты Ватыканская апостальская бібліятэка, Краіна ...
Ватыканская апостальская бібліятэка | |
---|---|
італ.: Biblioteca Apostolica Vaticana[1] | |
| |
Краіна | |
Адрас | Італія, 00120 Ватыкан, Cortile del Belvedere |
Заснавана | 1475 |
Філіялы | R. Pfister Collection[d] |
Код ISIL | IT-RM1360 |
Фонд | |
Склад фонду | сярэднявечныя рукапісы, гравюры, манеты, карты |
Доступ і карыстанне | |
Умовы запісу | гл. наведванне бібліятэкі |
Абслугоўванне | 9:00 - 17:30 (пн-пт)[4] |
Колькасць чытачоў | да 150 у дзень |
Іншая інфармацыя | |
Дырэктар | Рафаэле Фарына |
Вэб-сайт | vaticanlibrary.va |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць