Венгрыя
краіна ў Цэнтральнай Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́нгрыя, або Вуго́ршчына (венг.: Magyarország [ˈmɒɟɒrorsaːɡ]) — дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе. Паводле розных меркаванняў Венгрыя знаходзіцца ў Цэнтральнай або Усходняй Еўропе. Насельніцтва — 9 830 485 чал. (2016 г.), плошча тэрыторыі — 93 036 км². Займае 89-е месца ў свеце паводле колькасці насельніцтва і 108-е паводле тэрыторыі.
| |||||
Гімн: «Himnusz» | |||||
Заснавана | 1000 | ||||
Дата незалежнасці | 17 кастрычніка 1918 (ад Аўстра-Венгрыі) | ||||
Афіцыйная мова | венгерская | ||||
Сталіца | Будапешт | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Будапешт, Дэбрэцэн, Мішкальц, Сегед, Печ, Дзьёр, Ньірэдзьхаза, Кечкемет, Секешфехервар | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Tamás Sulyok Віктар Орбан | ||||
Дзярж. рэлігія | Свецкая дзяржава | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 108-я ў свеце 93 030 км² 0,74% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць | 10 019 000[1] чал. (89-я) 9937628 чал. 107 чал./км² (73-я) | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$290 (59-ы) $29559 (46-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$126 (58-ы) $15531 (51-ы) | ||||
ІРЧП (2018) | 0,838 (вельмі высокі[2]) (39-ы) | ||||
Валюта | Венгерскі форынт | ||||
Інтэрнэт-дамены | .hu, .eu (як член ЕС) | ||||
Код ISO (Alpha-2) | HU | ||||
Код ISO (Alpha-3) | HUN | ||||
Код МАК | HUN | ||||
Тэлефонны код | +36 | ||||
Часавыя паясы | +1 (CET) |
Сталіца — Будапешт. Дзяржаўная мова — венгерская. Нацыянальнае свята — гадавіна Венгерскага паўстання 1956 года (23 кастрычніка).
Унітарная парламенцкая рэспубліка. З мая 2010 года пасаду прэм’ер-міністра займае Віктар Орбан.
Падзяляецца на 20 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, 19 з якіх — медзье і 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання, прыраўнаны да медзье.
Кантынентальная дзяржава ў цэнтры Еўропы, якая не мае выхаду да мора. Мяжуе на захадзе са Славеніяй, Аўстрыяй і Харватыяй, на поўдні і паўднёвым усходзе з Румыніяй і Сербіяй, на ўсходзе з Украінай, на поўначы са Славакіяй.
Большая частка вернікаў (каля 54,5 % насельніцтва) вызнае каталіцызм.
Індустрыяльная краіна з эканомікай, якая дынамічна развіваецца. Аб’ём намінальнага ВУП за 2015 год склаў 137 мільярдаў долараў ЗША (каля 13 910 долараў ЗША на душу насельніцтва). Грашовая адзінка — венгерскі форынт.
Сябра ААН з 1955 года, далучылася да ГАТТ ў 1973, уступіла ў МВФ і МБРР у 1982, Савет Еўропы ў 1991 годзе. З 1999 года сябра НАТА, з 2004 — Еўрапейскага саюза. З 1 студзеня 2011 года Венгрыя старшынствавала ў Еўрапейскім саюзе на працягу паўгода.