Вуліца Карла Маркса (Гродна)
Вуліца ў гістарычным цэнтры Гродна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса, былая Язе́рская (ці Азё́рская), Скі́дзельская, Брыгі́цкая, Куту́заўская, Купе́цкая — вуліца ў гістарычным цэнтры горада Гродна, названая ў савецкія часы ў гонар Карла Маркса (1818—1883), заснавальніка камуністычнай ідэалогіі. Працягласць вуліцы каля 650 м, ад плошчы Савецкай да Цэнтральнага Гродзенскага аўтавакзала.
Карла Маркса Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Раён | Ленінскі |
Працягласць | 650 |
Пакрыццё | Асфальтавае |
Рух | У адзін бок: з Савецкай плошчы ў бок праспекта Касманаўтаў |
Каардынаты пачатку | 53° 40′ 41.22" N 23° 49′ 51.59" E |
Каардынаты канца | 53° 40′ 36.48" N 23° 50' 25.50" E |
Тралейбусныя маршруты | 1, 2, 3, 6, 9, 11, 11В[1] |
Аўтобусныя маршруты | 1, 1Э, 3, 3Э, 8, 8Э, 12, 14, 21, 21Э, 27, 29, 29Э, 35, 40Э, 42[2] |
Прыпынкі грамадскага транспарту |
Дом сувязі |
Ранейшыя назвы |
Ulica Jezierska (1560,1775/1783), ulica Jezierska z Rynku idec (1680), ulica Brygidzka (1793), Скидельская (1824), Купеческая, Кутузовская, Brygidzka, Hermannstrasse, Маркса. |
Архітэктурныя помнікі |
Касцёл брыгітак Касцёл езуітаў Палац Сапегаў Былы кляштар езуітаў |
Храмы |
Касцёл брыгітак Касцёл езуітаў |
Паштовыя аддзяленні | Дом сувязі |
Забудова | гістарычная забудова канца 19 - пачатку 20 ст. |
Паркі | Дом сувязі |
Паштовы індэкс | 230025[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вядома з другой паловы XVI ст.
Азёрская вуліца, якая выходзіла з Рынку, была галоўнай усходняй планіровачнай воссю Горадні. Крыніцы шматразова падкрэсліваюць яе значэнне ў жыцці горада. Так, у 1634 усходні тракт, які быў працягам Азёрскай вуліцы, адным з пісараў Гарадзенскага земскага суда быў акрэслены так: «… дорога Великая, которая идет з … Городна до Скидля»[4].
Вуліца з’яўляецца своеасаблівым гандлёвым цэнтрам, на працягу амаль усёй вуліцы размешчаны крамы і камерцыйныя ўстановы. Асаблівасццю вуліцы з’яўляецца вялікая колькасць шлюбных салонаў у параўнанні з іншымі гарадскімі вуліцамі.
На вуліцы жылі Эліза Ажэшка, Станіслаў Касцялкоўскі, Зоська Верас і іншыя выдатныя постаці гродзенскай даўніны. Асноўная гістарычная забудова вуліцы, якая захавалася да нашага часу, адносіцца ў асноўным да канца XIX — пачатку XX ст.