Горская рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саю́з Го́рцаў Паўно́чнага Каўка́за і Дагеста́на (з мая па кастрычнік 1917), Го́рская рэспу́бліка (з 1918), — аўтаномнае дзяржаўнае ўтварэнне, абвешчанае на з’ездзе паўночнакаўказскіх народаў 1 мая 1917 года на тэрыторыі Дагестана і горскіх акругаў Церскай вобласці. У красавіку 1918 года ЦК Саюза абвясціў незалежнасць з трансфармацыяй дзяржавы ў Горскую Рэспубліку (Рэспубліку Горцаў Паўночнага Каўказа і Дагестана). Афіцыйна незалежнасць абвешчаная 11 мая 1918 года на мірнай канферэнцыі ў Батумі. Тэрыторыя часткова прызнанага дзяржавы ахоплівала 400 000 км2 з насельніцтвам каля 11 млн. чал.
Гістарычная дзяржава | |||||
Горская рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
1917 — 1920
|
|||||
Сталіца | |||||
Мова(ы) | абхазская мова, аварская мова, даргінскія мовы[d], Інгушская мова, Кабардзінская мова, карачаева-балкарская мова[d], Kumyk[d], Lak[d], лезгінская мова, Асецінская мова, руская, Рутульская мова і чачэнская мова | ||||
Афіцыйная мова | руская | ||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Саюз, а затым Горскую рэспубліку ўваходзілі сем самастойных «штатаў», выдзеленых па нацыянальнай прыкмеце і аб’яднаных па канфедэратыўнаму прынцыпу на тэрыторыях: Дагестана, Інгушэціі, Чачні, Асеціі, Карачаева-Балкарыі, Кабардзіна-Чаркесіі і Адыгеі, Нагайскіх стэпаў і, у некаторы перыяд, Абхазіі[1][2][3].