Гільерма дэль Тора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гілье́рма дэль То́ра Го́мес (ісп.: Guillermo del Toro Gómez, IPA: [ɡiˈʝeɾmo ðel ˈtoɾo]; нар. 9 кастрычніка 1964) — мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і пісьменнік. У сваёй творчай кар’еры Дэль Тора трымаецца двух накірункаў: іспанамоўныя фільмы ў жанры цёмнага фэнтэзі, сярод якіх «Хронас» (1993), «Хрыбет д’ябла» (2001) і «Лабірынт фаўна» (2006), і папулярныя амерыканскія баевікі, такія як «Блэйд II» (2002), «Хэлбой» (2004), «Хэлбой II: Залатая армія» (2008) і «Ціхаакіянскі рубеж» (2013).
Гільерма дэль Тора | |
---|---|
ісп.: Guillermo del Toro | |
Імя пры нараджэнні | Guillermo del Toro Gómez |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1964(1964-10-09)[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, раманіст, кінапрадзюсар, кінаакцёр, тэлеакцёр, тэлепрадзюсар, visagiste, make-up artist, рэжысёр |
Кар’ера | з 1985 |
Кірунак | фэнтэзі, фільм жахаў, драма, псіхалагічны трылер[d] і неануар[d][4] |
Прэміі |
Time Machine Award[d] (2002) |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0868219 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбольшае прызнанне Дэль Тора прынеслі фэнтэзійныя фільмы «Лабірынт фаўна», адзначаны намінацыяй на «Залатую пальмавую галіну» і трымя прэміямі «Оскар», і «Форма вады», якая была адзначана прэміяй «Залаты леў» Венецыянскага кінафестывалю і чатырма «Оскарамі», у тым ліку за лепшы фільм і лепшую рэжысуру.