Джэймс Паркінсон
англійскі ўрач-хірург, аптэкар, геолаг, палеантолаг і палітычны актывіст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Паркінсо́н[5], вядомы таксама як Джэймс Па́ркінсан[6] (англ.: James Parkinson; 11 красавіка 1755, Лондан, Каралеўства Вялікабрытанія — 21 снежня 1824, Лондан, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі) — англійскі ўрач-хірург, аптэкар, геолаг, палеантолаг і палітычны актывіст. Найбольш вядомы дзякуючы сваёй працы 1817 года «Эсэ аб дрыжальным паралічы» (англ.: An Essay on the Shaking Palsy)[7], у якой ён упершыню ў гісторыі апісаў ідыяпатычны дрыжальны параліч — захворванне, якое пазней было перайменавана Жанам Мартэнам Шарко ў хваробу Паркінсона. Джэймс Паркінсон таксама з'яўляецца адным з 13 заснавальнікаў Геалагічнага Таварыства Лондана[en] — найстарэйшага геалагічнага таварыства ў свеце[8].
Хуткія факты Джэймс Паркінсон, Дата нараджэння ...
Джэймс Паркінсон | |
---|---|
англ.: James Parkinson | |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1755(1755-04-11)[1][2][…] |
Месца нараджэння | Лондан, Каралеўства Вялікабрытанія |
Дата смерці | 21 снежня 1824(1824-12-21)[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | Лондан, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Parkinson[d] |
Жонка | Mary Dale[d][3] |
Дзеці | Emma Rook Parkinson[d][4] і John William Keys Parkinson[d] |
Род дзейнасці | урач, палеантолаг, неўролаг, батанік, геолаг, палітык, фармацэўт, хірург |
Навуковая сфера | медыцына, геалогія, палеанталогія |
Альма-матар | |
Вядомы як |
|
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць