Заліў Пятра Вялікага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заліў Пятра Вялікага (руск.: Залив Петра Великого) — самы вялікі заліў Японскага мора ля берагоў Прыморскага края Расіі.
Хуткія факты Заліў Пятра Вялікага, Вышэйстаячая акваторыя ...
Заліў Пятра Вялікага | |
---|---|
руск. Залив Петра Великого | |
42°46′ пн. ш. 131°51′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Японскае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Плошча | ≈ 9000[1] км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1 500[1] км |
Найбольшая глыбіня | да 200 м |
Салёнасць | 32—34[1] ‰ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня 80 км, шырыня ў паўднёвай частцы каля 200 км. Берагі заліва моцна парэзаныя і ўтвараюць унутраныя залівы: Амурскі, Усурыйскі, Пасьета, Стралок, Усход.
На беразе Амурскага заліва знаходзіцца Уладзівасток. Астравы: Рускі, Папова, Рейнеке, Рыкарда, Фуругельма, Аскольд, Пуцяціна, архіпелаг Рымскага-Корсакава.
Зімой значная частка заліва замярзае.