Карэліцкі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэ́ліцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны ў лістападзе 1940 года. Мяжуе з чатырма раёнамі — Навагрудскім, Стаўбцоўскім, Нясвіжскім, Баранавіцкім. Агульная плошча 1,1 тыс.км². Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 28 км, з захаду на ўсход — 40 км. У складзе раёна пассавет і дзевяць сельсаветаў. Цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Карэлічы, размешчаны за 200 км на ўсход ад абласнога цэнтра г. Гродна і за 125 км на захад ад Мінска. Праз раён праходзяць аўтамагістралі на Мінск, Гродна, Баранавічы, Навагрудак, Любчу.
Хуткія факты Карэліцкі раён, Краіна ...
Карэліцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Гродзенская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Карэлічы | ||||
Дата ўтварэння | 25 лістапада 1940 | ||||
Кіраўнік | Генадзь Мікалаевіч Шатуеў[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 89,66 %, руская 8,08 % Размаўляюць дома: беларуская 44,52 %, руская 16,19 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
24 130 чал.[2] (14-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 22,06 чал./км² (10-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 94,76 %, рускія — 2,62 %, палякі — 1,55 %, іншыя — 1,07 %[2] |
||||
Плошча |
1 093,66[3] (15-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
143 м[4] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць