Пераклад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераклад — дзейнасць па сэнсавай інтэрпрэтацыі тэксту на адной мове і па стварэнні новага, эквівалентнага тэксту на іншай мове. Не гледзячы на тое, што разуменне іншых моў мела месца і да з’яўлення пісьма, перакладніцкая дзейнасць распачалася са з’яўленнем пісьмовай літаратуры. Гэтак, вядомы няпоўны пераклад шумерскага Эпаса пра Гільгамеша (к. 2000 да н.э.) на мовы Паўднёва-Заходняй Азіі, выкананы ў другім тысячагоддзі да нашай эры[1].
Мовазнаўства |
Тэарэтычная лінгвістыка |
Фаналогія
Семантыка (+лексічная) Прагматыка Кагнітыўная лінгвістыка Генератыўная лінгвістыка |
Дэскрыптыўная лінгвістыка |
Антрапалагічная лінгвістыка
Эвалюцыйная лінгвістыка (параўнальна-гістарычнае |
Прыкладная лінгвістыка |
Камп'ютарная лінгвістыка
Фарэнсіка Засваенне мовы Language assessment Language development Прэскрыптывізм Антрапалагічная лінгвістыка Стылістыка Антрапалагічная лінгвістыка |
Астатняе |
Пісьменства
Дэшыфроўка Тыпалогія Гісторыя лінгвістыкі Спіс лінгвістаў Нявырашаныя праблемы |
Партал:Лінгвістыка |
Мэтай перакладу з’яўляецца ўсталяванне адносін эквівалентнасці паміж зыходным і перакладным тэкстам (для таго, каб абодвы тэксты неслі ў сабе аднолькавы сэнс). Гэтыя абмежаванні ўключаюць кантэкст, правілы граматыкі зыходнай мовы, традыцыі пісьма, яго ідыёмы і г. д.
Пры перакладзе з адной мовы на другую заўсёды існуе рызыка таго, што ідыёмы перацякуць у недарэчнай форме ў выніковую мову. У той жа час, калькаванне і запазычванне словаў можа ўзбагаціць мову, на якую перакладаецца тэкст. Сапраўды, перакладанне і дапамагала ў фарміраванні моў, на якія ажыццяўляліся пераклады[2].
З узрастаннем патрэбнасцей бізнесу, пасля Індустрыяльнай рэвалюцыі, задачы па перакладзе былі фармалізаваныя — гэтак паўсталі асобныя перакладніцкія школы і спецыялізаваныя асацыяцыі[3].
Першапачаткова пераклад выконваўся выключна чалавекам, але з-за працаёмкасці працэсу перакладу ў 1940-х гадах перад інжынерамі паўстала задача аўтаматызацыі перакладніцкага працэсу (машынны пераклад), або прынамсі дапамогі ў перакладзе (аўтаматызаваны пераклад)[4]. З развіццём Інтэрнэту паўстаў цэлы рынак перакладніцкіх паслуг, а таксама пачалося развіццё моўнай лакалізацыі[5].
Сістэматычным даследваннем тэорыі і практыкі перакладаў займаецца перакладазнаўства.