Пісьмо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пісьмо́, пі́сьменнасць — форма фіксацыі вуснай мовы, якая служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці і ў часе. У шырокім сэнсе, пісьмо — гэта ўсе графічныя элементы і правілы іх ужывання, з дапамогай якіх адзін чалавек можа запісаць нейкую інфармацыю, а другі яе прачытаць. Прычым паміж «пісьменнікам» і «чытачом» можа быць і час, і адлегласць.
Пісьмо | |
---|---|
Вывучаецца ў | эпіграфіка і graphology[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пісьмо выкарыстоўвае пэўную сістэму знакаў (малюнкаў, іерогліфаў, літар), і паводле аб’ёму значэння, якое перадае адзін знак, вызначаюцца 4 віды пісьма: рысуначнае (або піктаграфічнае; знак перадае агульны сэнс выказвання), ідэаграфічнае (знак перадае значэнне аднаго слова), складовае (або сілабічнае; знак перадае паслядоўнасць гукаў), літарна-гукавое (або фанаграфічнае; знак перадае адзін гук).
Вузей акрэсленыя адмены пісьма вызначаюцца паводле прыналежнасці да пэўных графічных сістэм (сучаснае індыйскае, японскае, карэйскае пісьмо; пісьмо на аснове арабскага, кірылічнага, лацінскага алфавітаў).
У сучасным свеце найбольш распаўсюджаныя сістэмы пісьма: лацінская (~30 % зямнога насельніцтва), кітайская (~25 %), індыйская (~20 %), славяна-кірылічная (~10 %), арабская (~10 %). Усімі іншымі сістэмамі карыстаецца ~5 % зямнога насельніцтва (1990).
Першыя спробы пісьмовай фіксацыі думак адносяцца да эпохі першабытнаабшчыннага ладу (каменнага веку, 8—6 тыс. да н.э.). Самым старажытным відам пісьма з’яўляецца піктаграфія (каля 4000 да н.э.), ідэаграфічнае пісьмо пачало фарміравацца неўзабаве (Старажытны Егіпет, каля 3200 да н.э.); складовае пісьмо — у 2 тыс. да н.э. (іншая думка — у Міжрэччы каля 3000 да н.э.; Гл. таксама: клінапіс), і прыблізна тады ж (Фінікія, каля 1600 да н.э.) з’яўляюцца гукава-літарныя сістэмы пісьма.
Вывучэннем пісьма як асаблівай знакавай сістэмы займаюцца такія дысцыпліны, як граматалогія, эпіграфіка і палеаграфія.
Пісьмо з’яўляецца пашырэннем чалавечае мовы ў часе і прасторы. У IV стагоддзі да нашай эры складанасць гандлёвых адносін і адміністрацыйнага кіравання перавысілі здольнасці чалавечай памяці, і пісьмо стала больш найдзеным спосабам уліку і прадстаўлення ўзаемадзеянняў на пастаяннай аснове[1]. Як у Месаамерыцы, так і ў Старажытным Егіпце пісьмо развівалася праз календары і палітычную неабходнасць запісу грамадскіх і прыродных падзей.