Максім Танк
беларускі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч (1912—1995) / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скурко.
Максі́м Танк, сапр.: Яўге́н Іва́навіч Скурко́ (4 (17) верасня 1912, Пількаўшчына, Віленская губерня — 7 жніўня 1995(1995-08-07)[1], Мінск; іншыя псеўданімы: Аўгень Бура; А.Граніт) — беларускі паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Народны паэт Беларусі (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1963—1971).
Хуткія факты Максім Танк, Асабістыя звесткі ...
Максім Танк | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Яўген Іванавіч Скурко |
Псеўданімы | Максім Танк, Аўгень Бура, А. Граніт |
Дата нараджэння | 4 (17) верасня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 жніўня 1995(1995-08-07)[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, палітык, рэдактар, журналіст |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | верш |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1931 год |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Закрыць
Класік беларускай літаратуры. На яго творчасць аказала ўплыў грунтоўнае веданне беларускага фальклору; паэзіі Максіма Танка ўласцівы інтэлектуалізм, шырокамаштабнасць, найноўшыя мастацкія формы і сродкі, багацце вобразнай, рытміка-меладычнай (верш сілаба-танічны, танічны, дольнік, верлібр), страфічнай (тэрцэт, катрэн, санет) арганізацыі верша[2].