Малдова
краіна ва Усходняй Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Малдо́ва (рум.: Moldova) — краіна ва Усходняй Еўропе. Мяжуе з Румыніяй і Украінай. Непасрэднага выхаду да мораў не мае. Сталіца — горад Кішынёў. Праз тэрыторыю краіны працякае рака Днестр, на ўсходнім беразе якой знаходзіцца самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка. Прыднястроўе займае 12,3 % тэрыторыі Малдовы і не кантралюецца Кішынёвам.
| |||||
Гімн: «Limba noastră» | |||||
Заснавана | 1359 | ||||
Дата незалежнасці | 27 жніўня 1991 (ад СССР) | ||||
Афіцыйныя мовы | румынская[1][2] | ||||
Сталіца | Кішынёў | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Кішынёў, Ціраспаль[3], Бельцы, Бендэр[3], Рыбніца[3], Кахул | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр Прэзідэнт Парламента | Мая Санду Дорын Рэчан Ігар Гросу | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 138-я ў свеце 33.846 км² 1,4 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Перапіс (2014) • Шчыльнасць | 3.474.121 чал. 2.998.535[4] чал. 105 чал./км² (101-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$21,260 млрд[5] $6.000 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2013) • На душу насельніцтва |
$7,935 млрд $2.229 | ||||
ІРЧП (2015) | ▲0,699 (сярэдні) (107-ы) | ||||
Этнахаронім | Малдаване | ||||
Валюта | Малдаўскі лей | ||||
Інтэрнэт-дамен | .md | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MD | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MDA | ||||
Код МАК | MDA | ||||
Тэлефонны код | +373 | ||||
Часавыя паясы | UTC+2 |
Гісторыя самастойнай Малдовы пачынаецца з XIV ст., калі на карце сярэднявечнай Еўропы паўстала Малдаўскае княства, што неўзабаве трапіла ў залежнасць ад Асманскай імперыі. У 1812 годзе ўсходняя частка княства — тое што сёння стала Малдовай — ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пад назвай Бесарабія. Гістарычна, культурна і моўна Малдова цесна звязана з суседняй Румыніяй, у склад якой уваходзіла ў 1918—1940 гг. і падчас Вялікай Айчыннай вайны. У 1944—1991 была адной з 15 рэспублік СССР. У 1992 адбыўся ўзброены канфлікт у Прыднястроўі, у выніку якога рэгіён стаў дэ-факта самастойным.
Незалежная Рэспубліка Малдова — унітарная парламенцая рэспубліка з прэзідэнтам на чале дзяржавы. На поўдні краіны ёсць аўтаномны раён Гагаузія. Малдова з’яўляецца членам СНД, ГУАМ, уваходзіць у Савет Еўропы, СГА, АБСЕ.
Сённяшняя Малдова — найбольш адсталая і бедная краіна Еўропы. Гэта адзіная еўрапейская дзяржава, індэкс чалавечага развіцця якой ацэнены як «сярэдні» (2015). Эканоміка краіны носіць аграрны характкар, хаця ў выніку дэіндустрыялізацыі, што адбылася следам за распадам СССР, пераважае сфера паслуг. Моладзь актыўна мігрыруе ў Расію і краіны Еўрапейскага Саюза. Малдове належыць еўрапейскі турыстычны антырэкорд — краіну наведвае ўсяго каля 11 000 замежных турыстаў штогод[6].