Нептун (планета)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Непту́н — восьмая і самая далёкая планета Сонечнай сістэмы. Нептун таксама з’яўляецца чацвёртай па дыяметры і трэцяй па масе планетай. Маса Нептуна ў 17,2 разы, а дыяметр экватара ў 3,9 разы большыя чым зямныя[9]. Планета была названа ў гонар рымскага бога мораў. Яго астранамічны сімвал — стылізаваны трызубец Нептуна.
Нептун | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Адкрыццё | |||||||||||||||||||||
Першаадкрывальнік | Урбэн Левер'е, Іаган Гале, Генрых Д’Арэ | ||||||||||||||||||||
Месца адкрыцця | Берлін | ||||||||||||||||||||
Дата адкрыцця | 23 верасня 1846[1] | ||||||||||||||||||||
Спосаб выяўлення | разлік | ||||||||||||||||||||
Арбітальныя характарыстыкі[2][кам. 1] | |||||||||||||||||||||
Перыгелій |
4 452 940 833 км 29,76607095 а. а. |
||||||||||||||||||||
Афелій |
4 553 946 490 км 30,44125206 а. а. |
||||||||||||||||||||
Вялікая паўвось (a) |
4 503 443 661 км 30,10366151 а. е. |
||||||||||||||||||||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0,011214269 | ||||||||||||||||||||
Сідэрычны перыяд абарачэння |
60 190,03[3] дня 164,79 года |
||||||||||||||||||||
Сінадычны перыяд абарачэння | 367,49 дня[4] | ||||||||||||||||||||
Арбітальная скорасць (v) | 5,4349 км/с[4] | ||||||||||||||||||||
Сярэдняя анамалія (Mo) | 267,767281° | ||||||||||||||||||||
Нахіл (i) |
1,767975° 6,43° адносна сонечнага экватара |
||||||||||||||||||||
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 131,794310° | ||||||||||||||||||||
Аргумент перыцэнтра (ω) | 265,646853° | ||||||||||||||||||||
Спадарожнікі | 14 | ||||||||||||||||||||
Фізічныя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||
Сплюшчанасць | 0,0171 ± 0,0013 | ||||||||||||||||||||
Экватарыяльны радыус | 24 764 ± 15 км[5][6] | ||||||||||||||||||||
Палярны радыус | 24 341 ± 30 км[5][6] | ||||||||||||||||||||
Плошча паверхні (S) | 7,6408×109 км²[3][6] | ||||||||||||||||||||
Аб'ём (V) | 6,254×1013 км³[4][6] | ||||||||||||||||||||
Маса (m) | 1,0243×1026 кг[4] | ||||||||||||||||||||
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) | 1,638 г/см³[4][6] | ||||||||||||||||||||
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) | 11,15 м/с²[4][6] (1,14 g) | ||||||||||||||||||||
Другая касмічная скорасць (v2) | 23,5 км/c[4][6] | ||||||||||||||||||||
Экватарыяльная скорасць вярчэння |
2,68 км/с 9648 км/ч |
||||||||||||||||||||
Перыяд вярчэння (T) |
0,6653 дня[7] 15 г 57 хв 59 с |
||||||||||||||||||||
Нахіл восі | 28,32°[4] | ||||||||||||||||||||
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α) | 19гадз 57мін 20с[5] | ||||||||||||||||||||
Схіленне паўночнага полюса (δ) | 42,950°[5] | ||||||||||||||||||||
Альбеда |
0,29 (Бонд) 0,41 (геам.)[4] |
||||||||||||||||||||
Бачная зорная велічыня | 8,0—7,78m[4][8] | ||||||||||||||||||||
Вуглавы дыяметр | 2,2"—2,4"[4][8] | ||||||||||||||||||||
Тэмпература | |||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||
узровень 1 бара |
|
||||||||||||||||||||
0,1 бара (трапапаўза) |
|
||||||||||||||||||||
Атмасфера[4] | |||||||||||||||||||||
|
Выяўлены 23 верасня 1846 года[1], Нептун стаў першай планетай, адкрытай дзякуючы матэматычным разлікам, а не шляхам рэгулярных назіранняў. Выяўленне непрадбачаных змяненняў у арбіце Урана спарадзіла гіпотэзу аб невядомай планеце, гравітацыйным уплывам якой яны і абумоўленыя. Нептун быў знойдзены ў межах прадказанага становішча. Неўзабаве быў адкрыты і яго спадарожнік Трытон, аднак астатнія 13 спадарожнікаў, вядомыя цяпер, былі невядомыя да XX стагоддзя. Планету наведаў толькі адзін касмічны апарат, «Вояджэр-2», які праляцеў паблізу Нептуна 25 жніўня 1989 года.
Нептун па складзе блізкі да Урана, і абедзве планеты адрозніваюцца па складзе ад большых планет-гігантаў — Юпітэра і Сатурна. Часам Уран і Нептун выдзяляюць у асобную катэгорыю «ледзяных гігантаў»[10]. Атмасфера Нептуна, як і атмасферы Юпітэра і Сатурна, складаецца ў асноўным з вадароду і гелію[11], разам са слядамі вуглевадародаў і, магчыма, азоту, аднак утрымлівае ў сабе больш высокую прапорцыю льдоў: воднага, аміячнага, метанавага. Ядро Нептуна, як і Урана, складаецца галоўным чынам з льдоў і горных парод[12]. Сляды метану ў знешніх слаях атмасферы, у прыватнасці, з'яўляюцца прычынай сіняга колеру планеты[13].
У атмасферы Нептуна бушуюць самыя моцныя вятры сярод планет Сонечнай сістэмы, паводле некаторых ацэнак, іх хуткасці могуць дасягаць 2100 км/г[14]. Падчас пралёту «Вояджэра-2» у 1989 годзе ў паўднёвым паўшар'і Нептуна была выяўлена так званая Вялікая цёмная пляма, падобная да Вялікай чырвонай плямы на Юпітэры. Тэмпература Нептуна ў верхніх слаях атмасферы блізкая да -220 °C[9][11]. У цэнтры Нептуна тэмпература складае паводле розных ацэнак ад 5400 K[15] да 7000-7100 °C[16][17], што супастаўна з тэмпературай на паверхні Сонца і параўнальна з унутранай тэмпературай большасці вядомых планет. У Нептуна ёсць слабая і фрагментаваная кальцавая сістэма, магчыма, выяўленая яшчэ ў 1960-я гады, але пацверджаная «Вояджэрам-2» толькі ў 1989 годзе[18].
У 1948 годзе ў гонар адкрыцця планеты Нептун было прапанавана назваць новы хімічны элемент пад нумарам 93 нептуніем[19].
12 ліпеня 2011 г. споўніўся роўна адзін нептуніянскі год ці 164,79 зямнога года — з моманту адкрыцця Нептуна 23 верасня 1846 г.[20][21].