Перыферыйная прылада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Перыферыйная прылада (англ.: Peripheral device) — апаратура, якая дазваляе ўводзіць інфармацыю ў камп’ютар альбо выводзіць яе з яго[1].
Перыферыйныя прылады з’яўляюцца апцыянальнымі і тэхнічна могуць быць адключаны ад камп’ютара без страты яго працаздольнасці. Аднак пераважная большасць камп’ютараў выкарыстоўваецца разам з тымі ці іншымі перыферыйнымі прыладамі.
Вылучаюць тры асноўныя тыпы перыферыйных прылад:
- Прылады ўводу (англ.: input device), якія ўжываюцца для ўводу інфармацыі ў камп’ютар: мыш, клавіятура, сэнсарны экран, сканер, вэб-камера ці прылада відэазахопу
- Прылады вываду (англ.: output device), напрыклад, маніторы, прынтары
- Прылады захоўвання, якія патрэбны для захоўвання інфармацыі, апрацаванай камп’ютарам: накапляльнік на цвёрдых магнітных дысках (НЦМД), накапляльнік на гнуткіх магнітных дысках (НГМД), стужкавыя і дыскавыя накапляльнікі, USB-flash-накапляльнік
Часам перыферыйная прылада належыць да некалькіх тыпаў, напрыклад, Прылада ўводу-вываду.