Рэспубліка Боснія і Герцагавіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Боснія і Герцагавіна — дзяржава-папярэднік сучаснай Босніі і Герцагавіны, якая існавала з моманту дэкларацыі незалежнасці ад СФРЮ ў 1992 годзе да поўнага ўступання ў сілу Дэйтанскага пагаднення ў 1997 годзе. Большая частка гісторыі дзяржавы прыпадае на Баснійскую вайну, незадоўга да пачатку якой харвацкай і сербскай меншасцямі на тэрыторыі Рэспублікі былі ўтвораны непрызнаныя дзяржавы Рэспубліка Герцаг-Босна і Рэспубліка Сербская. Фактычна, першыя 2 гады свайго існавання кіраўніцтва Рэспублікі Боснія і Герцагавіна прадстаўляла інтарэсы толькі аднаго народа — баснійцаў, і кантралявала толькі малую частку тэрыторыі Рэспублікі. Сітуацыя змянілася ў 1994 годзе, калі ў выніку падпісання Вашынгтонскага пагаднення, была ўтворана баснійска-харвацкая Федэрацыя Босніі і Герцагавіны. Пасля заключэння Дэйтанскага пагаднення ў канцы 1995 года да альянсу далучылася і Рэспубліка Сербская. У 1997 годзе Рэспубліка была ператворана ў сённяшнюю Боснію і Герцагавіну.
Рэспубліка | |||||
Рэспубліка Боснія і Герцагавіна | |||||
---|---|---|---|---|---|
Republika Bosna i Hercegovina Република Босна и Херцеговина | |||||
|
|||||
Гімн: «Jedna si jedina» | |||||
1992 — 1997
|
|||||
Сталіца | Сараева | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Сараева, Баня-Лука, Зеніца, Тузла, Мостар | ||||
Мова(ы) | баснійская, сербахарвацкая | ||||
Афіцыйная мова | баснійская мова | ||||
Рэлігія | іслам, праваслаўе, каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | баснійскі дынар | ||||
Плошча | 51 129 км² | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Прэзідэнт | |||||
• 1992—1995 | Алія Ізетбегавіч | ||||
Вярхоўны прадстаўнік | |||||
• 1995—1997 | Карл Більт | ||||
Старшыня Прэзідыума | |||||
• 1996—1997 | Алія Ізетбегавіч | ||||
Члены Прэзідыума | |||||
• 1996—1997 |
Мамчыла Краішнік Крэшымір Зубак |
||||
Гісторыя | |||||
• кастрычнік 1991 года | Прыняцце парламентам СР Боснія і Герцагавіна дэкларацыі незалежнасці ад СФРЮ | ||||
• 18 лістапада 1991 года | Стварэнне Харвацкай садружнасці Герцаг-Босна | ||||
• 28 лютага 1992 года | Стварэнне Сербскай Рэспублікі Босніі і Герцагавіны | ||||
• 29 лютага і 1 сакавіка 1992 года | Агульнабаснійскі рэферэндум аб незалежнасці ад СФРЮ | ||||
• 6 красавіка 1992 года | Абвяшчэнне незалежнасці ад СФРЮ. Пачатак Баснійскай вайны | ||||
• 7 красавіка 1992 года | Абвяшчэнне незалежнасці Сербскай Рэспублікі Босніі і Герцагавіны | ||||
• 6 мая 1992 года | Заключэнне Грацскага пагаднення паміж Рэспублікай Сербскай і Герцаг-Боснай | ||||
• 19 чэрвеня 1992 года | Пачатак Харвацка-баснійскага канфлікту | ||||
• 28 жніўня 1993 года | Абвяшчэнне незалежнасці Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна | ||||
• сакавік 1994 года | Заключэнне Вашынгтонскага пагаднення, утварэнне Федэрацыі Босніі і Герцагавіны | ||||
• 14 снежня 1995 года | Заключэнне Дэйтанскага пагаднення, канчатак Баснійскай вайны і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі |
Гісторыя Босніі і Герцагавіны | |
---|---|
| |
Ілірык | |
Сярэднявечная Боснія, Славонская банавіна | |
Асманская Боснія і Герцагавіна | |
Баснійска—Герцагавінскае паўстанне | |
Баснійскі крызіс | |
Боснія ў складзе Аўстра-Венгрыі | |
Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў | |
Стварэнне Югаславіі | |
Врбаская банавіна, Дрынская банавіна, Зецкая банавіна, Харвацкая банавіна | |
Незалежная дзяржава Харватыя | |
Другая сусветная вайна | |
СР Боснія і Герцагавіна | |
Распад Югаславіі, Баснійская вайна | |
Рэспубліка Боснія і Герцагавіна, Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Заходняя Боснія | |
Дэйтанская дамова | |
Сучасная Боснія і Герцагавіна | |
Партал «Боснія і Герцагавіна» |
- Не варта блытаць з Босніяй і Герцагавінай і Федэрацыяй Босніі і Герцагавіны