Шон Мёрфі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шон Мёрфі (англ.: Shaun Murphy; нар. 10 жніўня 1982, Харлаў, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2005 года. З’яўляецца адным з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны — чэмпіянат Вялікабрытаніі (2008), Мастэрс (2015) і чэмпіянат свету (2005). Пераможца сямі рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З сезона 2006/2007 нязменна ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Шон Мёрфі
англ.: Shaun Murphy | |
Дата нараджэння: | 10 жніўня 1982(1982-08-10)[1] (41 год) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар'ера: | 1998—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 3 (15.05.2007—08.05.2010 04.04.2016—02.05.2016 10.07.2016—09.10.2016) |
Цяперашні рэйтынг: | 7 (26 сакавіка 2018) |
Прызавыя грошы: | > £3,600,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (5 разоў: B&H Championship 2001, Championship League 2014, ЕТ PTC 2013/2014 – Этап 8, ЕТ PTC 2014/2015 – Этап 4, Еўрапейскі Мастэрс 2016 (квал.)) |
Колькасць соценных серый: | 454 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 7 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 4 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 6 |
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: | 5 |
Чэмпіён свету: | 2005 |
Стаў прафесіяналам у 1998 годзе ва ўзросце 16 гадоў. У 2000 годзе стаў пераможцам кваліфікацыі да Мастэрс 2001 года, які стаў яго першым прафесійным турнірам. У 2002 годзе ўпершыню патрапіў на чэмпіянат свету і, такім чынам, дэбютаваў на рэйтынгавым узроўні. У 2005 годзе стаў трэцім снукерыстам у гісторыі, які выйграў чэмпіянат свету, прабіўшыся на яго з кваліфікацыі (пасля Алекса Хігінса і Тэры Грыфітса), а таксама другім самым маладым чэмпіянам свету (пасля Стывена Хендры). У сезоне 2006/2007 увайшоў у топ-16, дзе трымаецца па сённяшні дзень, а таксама выйграў рэйтынгавы кубак Мальты. З сезона 2007/2008 па сезон 2009/2010 нязменна займаў сваю найвышэйшую пазіцыю ў афіцыйным рэйтынгу — трэцюю, а таксама стаў пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі 2008 года і прэм’ер-лігі 2009 года і ў другі раз выйшаў у фінал чэмпіянату свету ў 2009 годзе, дзе саступіў Джону Хігінсу. У 2011 годзе выйграў чацвёрты рэйтынгавы тытул — гранд-фінал PTC, а ў 2012 — дайшоў да фіналу Мастэрс. У 2014 годзе здабыў перамогу на World Open, які стаў яго пятай рэйтынгавай перамогай, выйграў тры нізкарэйтынгавыя турніры і стаў першым снукерыстам у гісторыі, які выканаў тры максімальныя серыі за адзін каляндарны год, а ў 2015 годзе ўпершыню перамог на найбуйнейшым запрашальным снукерным спаборніцтве, Мастэрс, і ў трэці раз у кар’еры выйшаў у фінал чэмпіянату свету, дзе прайграў Сцюарту Бінэму. У 2016 годзе стаў пераможцам Сусветнага гран-пры пасля чаго ўпершыню з 2010 года зноў падняўся на трэцяе месца ў рэйтынгу, а ў 2017 годзе здабыў сёмы рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Гібралтара.
Апроч сямі рэйтынгавых турніраў, за сваю кар’еру выйграў 4 нізкарэйтынгавыя і 6 прафесійных запрашальных турніраў, у тым ліку тытул Прэм’ер-лігі ў 2009 годзе і Champion of Champions у 2017 годзе. За сваю кар’еру выканаў больш за 400 соценных брэйкаў, уваходзячы ў топ-10 снукерыстаў з найбольшай колькасцю сэнчуры ў гісторыі снукера, і зарабіў больш за тры мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-15 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. Акрамя таго, выканаў пяць максімальных серый у 147 ачкоў (пятае месца ў гісторыі пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры, Джона Хігінса і Дзіна Цзюньхуэя).