Італія
краіна ў Паўднёвай Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іта́лія (афіц. Італья́нская Рэспу́бліка; італ. Repubblica Italiana) — краіна ў Паўднёвай Эўропе, знаходзіцца на Апэнінскім паўвостраве і двух вялікіх астравах ў Міжземным моры: Сыцыліі і Сардыніі. Мяжуе на поўначы з Аўстрыяй, Францыяй і Швайцарыяй. Незалежныя краіны Сан-Марына і Ватыкан зьяўляюцца анклявамі на італьянскай тэрыторыі. Сталіцай Італіі ёсьць горад Рым. Мадэрная Італія ўтварылася ў 1861 годзе, пад кіраўніцтвам караля Сардыніі Віктара Эмануіла ІІ. Дагэтуль, Італія складалася з шматлікіх незалежных дзяржаваў, чый сэпаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем зь іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі, як то Эмілія-Раманьня, Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія, Лігурыя, Лямбардыя, П’емонт, Трэнтына-Альта Адыджэ, Вальле-д’Аоста і Вэнэта. Шэсьць знаходзіцца ў Цэнтральнай частцы краіны, як то Абруцца, Ляцыё, Марке, Малізэ, Таскана і Умбрыя. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох рэгіёнаў, да складу якіх улучаюцца Апулія, Базыліката, Калябрыя і Кампанія. Да ліку астатніх двух рэгіёнаў далучыюць астравы Сыцылія і Сардынія. Італія знаходзіцца на сусьветнай гістарычнай арэне з часоў Рымскай імпэрыі і сучасная Італія ёсьць індустрыяльна разьвітай краінай, адным зь лідэраў Эўрапейскага Зьвязу.
Італія | |||||
па-італьянску: Repubblica Italiana па-італьянску: Italia | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Браты Італіі | |||||
Дата заснаваньня: | 18 чэрвеня 1946[1] | ||||
Афіцыйная мова: | італьянская мова[2] | ||||
Сталіца: | Рым[3] | ||||
Форма кіраваньня: | парлямэнцкая рэспубліка | ||||
прэзыдэнт Італіі[d]: | Сэрджа Матарэльля[d][4][5] | ||||
прэм’ер-міністар Італіі[d]: | Джорджа Мэлёні | ||||
Заканадаўчы орган: | парлямэнт Італіі[d] | ||||
Выканаўчы орган: | урад Італіі[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | эўра | ||||
СУП (2022) | |||||
па ППЗ: | 2,972 трлн $ — 12 месца | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 50 126 $ — 33 месца | ||||
намінальны: | 2,058 трлн $ — 9 месца | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 34 777 $ — 33 месца | ||||
Мэдыянны прыбытак: | 20 085 $ | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 7,74[9] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 35,2[10] | ||||
ІРЧП: | 0,895[11] | ||||
Часавы пас: | Эўропа/Рым[d] | ||||
Аўтамабільны знак: | I | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .it | ||||
Тэлефонны код: | +39 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
italia.it (італ.) |
Італія мае разьвітую эканоміку. Краіна займае дзявятае месца паводле намінальнага СУП у сьвеце і трэцяе ў Эўрапейскім Зьвязе. Краіна мае восьмае паводле велічыні нацыянальнае багацьце і трэцяе паводле залатой рэзэрвы цэнтральнага банка. Італія займае высокія пазыцыі таксама паводле працягласьці і якасьці жыцьця[12], ахове здароўя[13] і адукацыі. Краіна ёсьць вялікай дзяржавай, гуляючы значную ролю ў рэгіянальных і глябальных[14] эканамічных, вайсковых, культурных і дыпляматычных справах. Італія ёсьць заснавальнікам і вядучым сябрам Эўрапейскага Зьвязу і сябрам шматлікіх міжнародных інстытуцыяў, у тым ліку Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, НАТО, АЭСіР, Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, G7, G20, Зьвязу Міжземнамор’я, Лацінскага зьвязу, Рады Эўропы, Шэнгенскае зоны і многіх іншых. Італія доўгі час ёсьць сусьветным цэнтрам мастацтва, музыкі, літаратуры, філязофіі, навукі, тэхнікі і моды, а таксама робі значны ўнёсак у розныя сфэры, як то кінэмагораф, кулінарыю, спорт, права і банкаўскую справу[15]. Як адлюстраваньне ейнага культурнага багацьця, Італія мае найбольшую ў сьвеце колькасьць аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО і ёсьць пятай паводле наведвальнасьці краінай сьвету.