Італьянская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Італья́нская мова — адна з раманскіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і. Афіцыйная мова Італіі, Сан-Марына, Ватыкану (побач з лацінскай), Швайцарыі (побач зь нямецкай, францускай і рэтараманскай), а таксама некаторых прылеглых рэгіёнаў Славеніі і Харватыі, дзе ёсьць італьянскія мяншыні. Карыстаецца лацінскім пісьмом.
- Запыт «Італійская мова» перанакіроўваецца сюды. Пра галіну моваў у складзе індаэўрапейскае сям'і глядзіце артыкул «Італійскія мовы».
Quick Facts Ужываецца ў, Рэгіён ...
Італьянская | |
Italiano | |
Ужываецца ў | Італіі і 29 іншых краінах |
---|---|
Рэгіён | Заходняя Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | 70 млн. |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Раманскія |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Італіі, Швайцарыі, Сан-Марына, Ватыкане, Эўрапейскім Зьвязе, рэгіёнах Славеніі і Харватыі |
Рэгулюецца | Accademia della Crusca |
Статус: | 1 дзяржаўная[d] |
Пісьмо | італьянскі альфабэт[d] і лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | it |
ISO 639-2(Б) | ita |
ISO 639-2(Т) | ita |
ISO 639-3 | ita |
SIL | ITA |
Close
На італьянскай мове гаворыць каля 70 млн чалавек, большасьць якіх жыве ў Італіі. Літаратурная мова заснаваная галоўным чынам на тасканскіх дыялектах і ўяўляе сабой нешта паміж паўднёвымі дыялектамі і паўночнымі галісыйска-раманскімі.