Абхазія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абха́зія (па-грузінску: აფხაზეთი, па-абхаску: Аҧсны) — самаабвешчаная дзяржава на ўсходнім узьбярэжжы Чорнага мора, дэ-юрэ аўтаномная рэспубліка ў складзе Грузіі. У 1992 годзе сэпаратысцкі ўрад рэспублікі абвясьціў незалежнасьць ад Грузіі, што спрычыніла налета грузіна-абхаскую вайну.
Абхазія лац. Abchazija Аҧсны, Абхазия | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Aiaaira» | |||||
Афіцыйная мова | абхаская, грузінская, расейская | ||||
Сталіца | Сухумі | ||||
Найбуйнейшы горад | Сухумі | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Аляксандар Анкваб Сяргей Шамба | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
8432 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
240 705 37/км² | ||||
Валюта | грузінскі лары, расейскі рубель (GEL, RUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) CEST (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная |
ад Грузіі 26 лістапада 1994 | ||||
Тэлефонны код | +995 44 |
Пасьля вайны ў Паўднёвай Асэтыі 2008 году незалежнасьць Абхазіі прызналі Расея[1] (26 жніўня 2008 году) і Нікарагуа[2] (але па стане на лета 2009 году ўказ прэзыдэнта пра прызнаньне Абхазіі яшчэ ня быў ратыфікаваны парлямэнтам[3]). 10 верасьня 2009 году прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс заявіў, што Вэнэсуэла таксама ў хуткім часе прызнае незалежнасьць.[4] Таксама незалежнасьць Абхазіі прызналі непрызнаныя ўтварэньні, якія існуюць на тэрыторыі СНД: Паўднёвая Асэтыя, Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка ды Нагорна-Карабаская Рэспубліка. Астатнія краіны сьвету прызнаюць Абхазію часткаю Грузіі ў статусе аўтаномнай рэспублікі.
Пасьля этнічных чыстак і дэпартацыі грузінаў 1993—2008 гадоў (у выніку чаго насельніцтва рэспублікі скарацілася больш чым утрая) найбольшую этнічную групу насельніцтва Абхазіі (больш за 37%) цяпер складаюць абхазы, рэшта — грузіны (30%), расейцы (12%), армяне (12%)[5].
Плошча Абхазіі складае 8,6 тыс. км². Падзяляецца на 5 раёнаў. Сталіца — горад Сухумі.