Аляксандар Пушкін
расейскі пісьменьнік і паэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Сярге́евіч Пу́шкін (па-расейску: Александр Сергеевич Пушкин; 6 чэрвеня [ст. ст. 26 мая] 1799, Масква — 10 лютага [ст. ст. 29 студзеня] 1837, Санкт-Пецярбург) — расейскі паэт, драматург і празаік. Стваральнік новай расейскай літаратуры, сучаснай расейскай літаратурнай мовы[10][11]. Са шляхецкага роду Пушкінаў. Камэр-юнкер; чалец Расейскай акадэміі (1833).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Пушкін (неадназначнасьць).
Аляксандар Пушкін | |
рас. Александр Сергеевич Пушкин | |
Аляксандар Пушкін, партрэт работы Арэста Кіпрэнскага | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Александр НКШП, Иван Петрович Белкин, Феофилакт Косичкин (журнальный), P., Ст. Арз. (Старый Арзамасец), А. Б. |
Нарадзіўся | 26 траўня (6 чэрвеня) 1799[1][2] |
Памёр | 29 студзеня (10 лютага) 1837[1] (37 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Сяргей Пушкін[2][7] Надзея Пушкіна[d][7] |
Сужэнец | Натальля Ганчарова[7] |
Дзеці | Марыя Пушкіна[d], Натальля Пушкіна[d][7], Аляксандар Пушкін[d][8] і Рыгор Пушкін[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык, перакладнік, гісторык, навэліст, лібрэтыст, калекцыянэр кніг, публіцыст, пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, драматург, эсэіст, брэцёр, аўтар |
Гады творчасьці | 1814 — 1837 |
Кірунак | рамантызм, рэалізм |
Жанр | Вершы, аповесьці, паэмы, вершаваныя раманы, драма |
Мова | расейская мова[9] |
Дэбют | «К другу стихотворцу» (1814) |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Творы на сайце Knihi.com | |
http://www.pushkinmuseum.ru/ |
Пры жыцьці, у 1820-я, як паэт, карыстаўся папулярнасьцю сярод расейскай чытаючай публікі і прыхільнасьцю літаратурных крытыкаў; у 1830-я (пасьля яго паэмы «Палтава») стаўленьне да яго стала пераважна халодным і крытычным[12]. З другой паловы XIX стагодзьдзя мае рэпутацыю вялікага нацыянальнага паэта Расеі[13][14][15]. Ягоныя творы — разглядаюцца як моўны эталён, падобны творам Дантэ ў Італіі або Ґётэ ў Нямеччыне[16]. Крытык і філёзаф-заходнік В. Р. Бялінскі назваў яго «першым паэтам-мастаком Расеі»[17]. З канца XIX ст. большасьць біёграфаў і бібліёграфаў Пушкіна кажуць пра яго як вялікага альбо найвялікшага расейскага паэта[13][14][15].