Раман
літаратурны жанр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рама́н (франц. roman, ням. Roman, ад лац. romanus — рымскі; у позьнім сярэднявеччы — твор, напісаны на раманскай мове[1]) — эпічны літаратурны жанр, як правіла празаічны, але можа быць вершаваным. Раман грунтуецца на аповедзе пра прыватны лёс чалавека ў грамадзтве й сьвеце[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Раман (неадназначнасьць).
Тэрмін «раман» паходзіць ад францускага romanz альбо roman, што зьяўляецца скаротам лацінскага выразу romanice loqui — «гаварыць па-раманску», то бок на нэалацінскай мове. Паняткам «conte roman» пачалі называцца творы, напісаныя на народнай мове (замест агульнапрынятай лаціны).
Раман адрозьніваецца ад навэлі, аповесьці й апавяданьня сваёй працягласьцю й большай складанасьцю, больш дэтальнай распрацоўкай дзеяньня й абставінаў, большай колькасьцю герояў. Аднак існуюць і кароткія раманы, таксама як і доўгія апавяданьні.