Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі (па-польску: Antoni Tadeusz Przezdziecki, 5 верасьня 1718, Трокі — 28 сакавіка 1772[4], Варшава) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар вялікі літоўскі (1739—1750), падчашы вялікі літоўскі (з 1750), рэфэрэндар вялікі літоўскі (з 1752), падканцлер вялікі літоўскі (з 1764); пасол на соймы (1740—1764), маршалак Трыбунала ВКЛ у 1739. Палкоўнік пяцігорскі і рэгімэнтар беларускай дывізіі (1764), фактычны кіраўнік генэральнай канфэдэрацыі ВКЛ ў 1764. Трымаў Менскае, Пінскае, Блудзенскае й Дэмбскае (Dębsk) староствы. 3 жніўня 1757 у Варшаве быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Герб «Рох ІІІ» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 верасьня 1718(1718-09-05)[1][2] |
Памёр | 28 сакавіка 1772(1772-03-28)[1][3] (53 гады) |
Род | Пшазьдзецкія |
Бацькі | Аляксандр Пшазьдзецкі Канстанцыя Аляксандра Камінская[d] |
Жонка | Катаржына Агінская |
Дзеці | Міхал Аўгуст Дамінік Канстанцыя Гэлена Марыяна |
Рэгаліі | |
Закрыць