Падканцлер вялікі літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падканцлер вялікі літоўскі — адзін з цэнтральных ураднікаў у Вялікім Княстве Літоўскім, намесьнік канцлера. Замяшчаў канцлера ў дзяржаўнай канцылярыі, вёў (як і канцлер) замежныя і ўнутраныя справы, кіраваў працай пісараў і сакратароў у канцылярыі вялікага князя, захоўваў малую дзяржаўную пячатку[1]. Падканцлер вялікі літоўскі меў паўнамоцтвы, падобныя да паўнамоцтваў канцлера вялікага літоўскага, быў намесьнікам канцлера, але не падуладным яму.
Урад заснаваў вялікі князь Аляксандар у 1504 годзе.
З 1569 году (па Люблінскай уніі) уваходзіў у склад Сэнату Рэчы Паспалітай.
Падканцлерамі вялікімі літоўскімі былі:
- Астафей Валовіч (11.3.1566 — 10.1579)
- князь Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун» (10.1579 — 15.11.1585)
- Леў Сапега (2.2.1585 — 4.1589)
- Габрыель Война (4.1589 — 1615)
- Яўстах Валовіч (1615 — 9—11.1616)
- Геранім Валовіч (1618—1619)
- князь Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (10.3.1619 — 6.2.1623)
- Павал Стэфан Сапега (14.2.1623 — 19.7.1635)
- Стэфан Пац (6.11.1635 — 19.11.1640)
- Марцыян Трызна (30.8.1641 — 17.5.1643)
урад вакантны 1643—1645
- Казімер Леў Сапега (6.3.1645 — 19.1.1656)
- Крыштап Жыгімонт Пац (1656 — 2.3.1658)
- Аляксандар Крыштап Нарушэвіч (3.1658 — 21.6.1668)
- князь Міхал Казімер Радзівіл (6.1668 — 14.11.1680)
- князь Дамінік Мікалай Радзівіл (1681 — 26.2.1690)
- князь Караль Станіслаў Радзівіл (29.3.1690 — 1698)
- Станіслаў Антоні Шчука (1.7.1699 — 1710)
- князь Казімер Чартарыйскі (1712—1724)
- князь Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі (1724 — 6.10.1752)
- Міхал Антоні Сапега (8.10.1752 — 12.10.1760)
урад вакантны 1760—1762
- Канстантын Людвік Плятэр (намінаваны 5.1762; урад не прыняў)
урад вакантны 1762—1764
- Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі (1764 — 28.3.1772)
- Яўхім Храптовіч (26.4.1773 — 14.6.1793)
- Казімер Канстантын Плятэр (14.6.1793 — 1795)