Беларускія прэс-бюро
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скія прэс-бюро́ — інфармацыйныя бюро й карэспандэнцкія пункты, якія ствараліся ўрадам Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) для інфармаваньня замежнай грамадзкасьці пра Беларусь, беларускае пытаньне й дзейнасьць ураду БНР.
Першае прэс-бюро існавала зь лета 1919 да 1925 году пры Надзвычайнай місіі БНР у Бэрліне. Выдавала інфармацыйны бюлетэнь на беларускай і нямецкай мовах (1-ы нумар захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Летувы), фундатарам і шэф-рэдактарам якога ў 1919 годзе быў князь Станіслаў Леў Сапега (Сапега-Ваявода).
Беларускія прэс-бюро дзейнічалі таксама ў Рызе пры Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі (1919—1921; кіраўнік У. Грунтоў),[1] Капэнгагене (1919—1921; доктар Ісак Лур’е), Коўне (праспэкт Вітаўта, д. 36, Коўна, Летува. па-летувіску: Vytauto prospektas 36, Kaunas, Lietuva) (54°53′24.03″ пн. ш. 23°55′34.76″ у. д.) [2][3] (пры дыпляматычным прадстаўніцтве БНР у Летуве, 1921—1924; выдавала свой бюлетэнь), Нью-Ёрку (1921; Сьцяпан Бубешка)[4], Таліне (называўся інфармацыйны аддзел, 1921—1922; Мікалай Чарвякоў).[5][6]
Карэспандэнцкія пункты ў розны час існавалі ў Парыжы, Празе, Варшаве, Вене, Бялградзе, Сафіі, Вільні, Гданьску, Канстантынопалі. Задачай кожнага бюро было забясьпечваць сродкі масавай інфармацыі краіны свайго месцазнаходжаньня матэрыяламі пра падзеі ў Беларусі й вакол яе, зьбіраць інфармацыю па беларускай праблеме й дасылаць яе ў бэрлінскае прэс-бюро.