Нью-Ёрк
горад у штаце Нью-Ёрк, ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нью-Ёрк (па-ангельску: New York City) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых мэгаполісаў сьвету[2][3]. Разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы штату Нью-Ёрк на беразе Атлянтычнага акіяна. Адміністрацыйна падзелены на 5 раёнаў: Мангэтан, Бронкс, Бруклін, Кўінз, Стэйтэн-Айлэнд. Нью-Ёрк быў заснаваны ў пачатку XVII стагодзьдзя галяндзкімі асаднікамі, першапачатковы назоў — Новы Амстэрдам[4].
Нью-Ёрк лац. Ńju Jork | |||||
анг. New York City | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1624 | ||||
Краіна: | Злучаныя Штаты Амэрыкі | ||||
Штат: | Нью-Ёрк | ||||
Мэр: | Эрык Адамз[d][1] | ||||
Плошча: | 1214,4 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 8 550 405 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 7040,85 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-5 | ||||
летні час: | UTC-4 | ||||
Тэлефонны код: | 212, 347, 646, 718, 917, 929 | ||||
Паштовы індэкс: | 100xx–104xx, 11004–05, 111xx–114xx, 116xx | ||||
Нумарны знак: | 212, 347, 646, 718, 917, 929 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°39′0″ пн. ш. 74°3′0″ з. д. | ||||
± Нью-Ёрк Нью-Ёрк | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
nyc.gov |
Асноўныя славутасьці разьмешчаныя ў Мангэтане. Сярод іх: вядомыя небасягі (Эмпайр-Стэйт-Білдынг, Крайслэр-Білдынг), будынак чыгуначнага вакзалу Гранд Цэнтрал, Ракфэлер-Цэнтар, Музэй Гугэнгэйма (жывапіс), Амэрыканскі музэй прыродазнаўства, штаб-кватэра ААН. Нью-Ёрк ёсьць сусьветным горадам, а таксама культурным, фінансавым, высокатэхналягічны[5], забаўляльным і мэдыйным цэнтрам. Ён мае значны ўплыў на міжнародны гандаль, сыстэму ахову здароўя, навуковую прадукцыю, дасьледаваньні, разьвіцьцё тэхналёгіяў, адукацыю, палітыку, турызм, мастацтва, моду і спорт. Нью-Ёрк ёсьць важным цэнтрам міжнароднай дыпляматыі, бо тут месьціцца штаб-кватэра ААН[6][7], і часам згадваецца як найважнейшым горадам плянэты[8] і сталіцай сьвету[9][10]. З больш чым 20,1 мільёнамі чалавек у сталічным статыстычным арэале і 23,5 мільёнамі ў камбінаваным статыстычным арэале паводле стану на 2020 год, Нью-Ёрк ёсьць адным з самых населеных мэгаполісаў сьвету[11]. У Нью-Ёрку размаўляюць на 800 мовах, што робіць яго самым лінгвістычна разнастайным горадам сьвету. Горад выконвае закон аб правах, які гарантуе прытулак для тых, хто мае патрэбу ў ім, незалежна ад іхнага іміграцыйнага статусу[12].