Бітва на рацэ Ірпень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва на рацэ Ірпень — бітва, якая адбылася, паводле розных зьвестак, у пачатку 1320-х гадоў[1][2] паміж войскамі Гедыміна, вялікага князя літоўскага, і кіеўскага князя Станіслава зь яго саюзьнікамі: Алегам Пераяслаўскім, Раманам Бранскім і Ільвом Данілавічам Луцкім. На невялікай рацэ Ірпень, працягласьцю ў 23 км на паўднёвы захад ад Кіева, Гедымін разграміў Станіслава і яго хаўрусьнікаў[3]. Затым ён асадзіў і заваяваў Кіеў, пасьля чаго адправіў Станіслава, апошняга нашчадка дынастыі Рурыкаў, у выгнаньне спачатку ў Бранск, а затым у Разань[3]. Фёдар, брат Гедыміна, і Альгімонт, сын Міндоўга з роду Гальшанскіх, былі пасаджаныя на трон Кіева. Хроніка Быхаўца апісвае гэта так:
|
Бітва на рацэ Ірпень | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
ВКЛ | Кіеўскае княства Чарнігаўская зямля Валынскае княства Пераслаўскае княства | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Гедымін | Станіслаў Кіеўскі | ||||||||
У выніку гэтых падзеяў правіцелі Кіева і іншых земляў, якія раней складалі асноўную частку Кіеўскай Русі, былі вымушаныя прыняць старшынства вялікіх князей літоўскіх. Тым ня менш, згадка 1331 году паказвае, што Фёдар усё яшчэ выплочваў даніну манголам[6]. Літоўцы атрымалі поўны кантроль над горадам толькі ў 1362 годзе пасьля Бітвы на Сініх Водах супраць Залатой Арды[7].